У Латвіі затрыманы грамадзянін Беларусі, які перавозіў мігрантаў У Валміерскім краі паліцыя спыніла BMW пад кіраваннем беларуса. У салоне было чацвёра мігрантаў без віз і ДНЖ, якія раней незаконна перасеклі мяжу. Супраць кіроўцы распачатая крымінальная справа за незаконную перавозку людзей. Ён таксама знаходзіўся ў Латвіі без візы і не запоўніў абавязковую анкету — за гэта прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. ☝️З пачатку 2026 года ў Латвіі распачата 170 такіх спраў у дачыненні да 120 чалавек. Пакаранне — ад двух да дзесяці гадоў пазбаўлення волі. Паводле "Позірку", краіны ЕС зафіксавалі амаль 14,7 тыс. спробаў пранікнення мігрантаў, каля 85% — у Латвію. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 gorod.lv