Фрыдман: Новыя ўлады Сербіі ў дачыненні да Беларусі найхутчэй будуць прытрымлівацца курсу ЕС На беларускім кірунку новыя ўлады Сербіі найхутчэй будуць прытрымлівацца курсу Еўрапейскага саюза, заявіў у каментары “Позірку” палітычны аглядальнік, доктар гістарычных навук Аляксандр Фрыдман. На яго думку, калі так здарыцца, гэта дасць дэмакратычнаму лідару Святлане Ціханоўскай “новыя перспектывы” для ўзаемадзеяння з сербскім бокам. Ацэньваючы вынікі датэрміновых парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 25 кастрычніка, эксперт адзначыў, што яны далі Сербіі шанец на правядзенне рэформаў, у прыватнасці, у сферы барацьбы з карупцыяй. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 wikimedia.org