Праваабаронца патрабуе праверыць умовы працы зняволеных у Віцебскай вобласці Праваабаронца Алег Мацкевіч звярнуўся ў камітэт па працы Віцебскага аблвыканкама з патрабаваннем праверыць захаванне правілаў аховы працы ва ўстановах Дэпартамента выканання пакаранняў на тэрыторыі вобласці. Падставай стаў абласны "месячнік бяспечнай працы" з 19 кастрычніка па 20 лістапада — на думку Мацкевіча, праверкі павінны ахопліваць не толькі звычайныя прадпрыемствы, але і вытворчыя цэхі калоній і лячэбна-працоўных прафілакторыяў. Да звароту дададзеныя сведчанні былых зняволеных, якія працавалі ў ІК № 1, № 3, № 8, № 13 і ІУАТ № 9 у 2021–2025 гадах. Паводле іх, у памяшканнях было холадна або горача, не хапала вентыляцыі, людзі не мелі сродкаў індывідуальнай абароны. Паведамлялася пра траўмы — пашкоджанні пальцаў, праколы ног цвікамі, траўмы вачэй. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 pikabu.ru