Латвія зафіксавала найбольшую за апошнія 13 дзён актыўнасць мігрантаў на мяжы з Беларуссю Ад пачатку кастрычніка Латвія спыніла 696 спробаў парушэння мяжы з боку Беларусі. Максімальны сутачны паказчык у гэтым месяцы быў зафіксаваны 4 кастрычніка — 95. Ад пачатку 2026 года памежная служба балтыйскай дзяржавы зарэгістравала крыху менш за 12,4 тыс. такіх спробаў. На латвійскі ўчастак прыпадае 84,7% усёй актыўнасці мігрантаў, зафіксаванай за няпоўныя 10 месяцаў на мяжы Еўрасаюза з Беларуссю (на літоўскі — 12%, польскі — 3,3%). ☝️Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС цягнецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Cайт урада Латвіі