СБУ затрымала жыхарку Данецка — ваявала на баку РФ, уехала ва Украіну праз Беларусь для абмену пашпарта Жанчыну выкрылi ў пункце пропуску Даманава (з беларускага боку Макраны), праз які яна ўязджала ва Украіну. Пасля абмену пашпарта яна планавала адправіцца ў адну з краін Еўрасаюза для пастаяннага пражывання. Служба бяспекі Украіны паведамляе, што да пачатку поўнамаштабнай вайны жанчына працавала медсястрой у Данецкай абласной клінічна-псіхіятрычнай бальніцы, у канцы лютага 2022 года добраахвотна далучылася да 91-га асобнага стралковага палка 1-га армейскага корпуса Паўднёвай вайсковай акругі РФ, знаходзілася на службе да жніўня 2024-га. Затрыманую падазраюць у “дзяржаўнай здрадзе, здзейсненай ва ўмовах ваеннага становішча”, ёй пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі з канфіскацыяй маёмасці. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 СБУ