Грэка-каталіцкая парафія ў Оршы ліквідуецца паводле рашэння віцебскага суда Пра спыненне дзейнасці парафіі пакрова найсвяцейшай багародзіцы паведамляе katolik.life са спасылкай на Адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асобаў. Адзначаецца, што пасля распачатага ўладамі працэсу перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі засталося 12 грэка-каталіцкіх парафій. ☝️Перарэгістрацыя "найбольш моцна" ўдарыла па Беларускай грэка-каталіцкай царкве, якая "сутыкнулася з беспрэцэдэнтным палітычным ціскам", гаварылася раней у паведамленні ініцыятывы "Хрысціянская візія". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 katolik.life