Генсак Кангрэса мясцовых уладаў лічыць магчымым збліжэнне беларускіх дэмсілаў і Украіны на рэгіянальным узроўні Пра гэта заявіў генеральны сакратар кангрэса Мацьё Мары на прэс-брыфінгу ў Страсбургу, адказваючы на пытанне “Позірку”, ці існуе ў рамках кангрэса прастора для ўключэння незалежных беларускіх мясцовых актараў у дыскусіі аб рэгіянальнай бяспецы і будучыні аднаўленні Украіны. “Я думаю, што гэта цалкам магло б мець месца”, — сказаў Мары. Паводле слоў генеральнага сакратара кангрэса, на палях гэтага мерапрыемства ён асабіста назіраў за працэсам каардынацыі “на такім высокім узроўні” паміж Украінай у асобе прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага і беларускімі дэмсіламі ў асобе Святланы Ціханоўскай, якія ва ўкраінскай сталіцы сустрэліся ўпершыню. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Фэйсбук-акаўнт Кангрэса мясцовых і рэгіянальных уладаў Савета Еўропы