Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.8/day last 43 minutes ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. edited

    Минск проверяет реакцию Риги на провокации — замглавы Госпогранохраны Латвии Заместитель начальника Государственной пограничной охраны Латвии Иварс Рускулис заявил, что по действующему регулированию пограничники не могут стрелять "в сторону Беларуси для остановки агрессивных мигрантов или сопровождающих их лиц". МВД намерено подготовить поправки, уточняющие основания для применения оружия против вооружённых нарушителей, агрессивных мигрантов и диверсантов. Он также сказал, что Беларусь проверяет реакцию Латвии: "Они определённо этого ждут — выстрелим мы или нет в сторону Беларуси". ☝️6 октября глава МВД Латвии Янис Домбрава заявил о "демонстративной и агрессивной" провокации: вооружённые люди в масках гнали мигрантов к границе, перешли её, повредили коммутатор и украли камеры. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Сайт правительства Латвии

  2. За тры кварталы 2026 года колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве зменшылася на 2,7 тыс. Дзейны дазвол на пражыванне ў Літве на 1 кастрычніка 2026 года мела 47.592 грамадзяніны Беларусі, сведчаць статыстычныя даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў. ☝️Праведзены “Позіркам” аналіз паказаў, што за месяц іх колькасць зменшылася на 280, а ў гадавым вымярэнні на 3.621. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  3. ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 8 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Адкрыццё выставы Змітра Сурыновіча ў Мінску (Нацыянальны мастацкі музей (пераходная галерэя), К. Маркса, 24, 17.00). ▪️Адкрыццё выставы Лізы Капчыкавай "Займеннікі" ў Віцебску (выставачная зала, Фрунзэ, 11, 16.00). ▪️Адкрыццё выставы жывапісу і графікі Яўгеніі Сухаверхавай "Пункт вяртання" ў Мінску (галерэя "Цэнтр", мінская абласная бібліятэка, вул. Гікалы, 4, 18.00). Квіток — 5 рублёў. ▪️Вечар памяці Юрыя Хашчавацкага ў Варшаве (Кінатэатр "Kultura", зала "Rejs", Кракаўскае прадмесце, 21/23, 18.00). ▪️Псіхалагічныя сустрэчы для жанчын у Варшаве (Беларускі Дом, ul. Kryniczna 6, 18.00). Запіс. ▪️Павел Севярынец у Варшаве (Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a, 19.00). ▪️Hajda Banda ў Лондане (Kings Place, K, 90 York Way, 20.00). Квіток —23 фунты. ▪️Лекцыя "Парыжская школа. Беларускі Монпарнас" у Мінску (кінатэатр "Піянер", вул. Энгельса, 20, 19.00). Квіток — 20 рублёў.

  4. 🌙 Галоўныя навіны 7 кастрычніка: 🍂 Верасень у Беларусі чацвёрты год запар аказаўся цяплейшым за норму. 📚 Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало яшчэ 13 кніг у пералік забароненых да распаўсюду. ⛓️ За паўтара года за “экстрэмісцкія злачынствы” асуджана 2,5 тыс. чалавек — генпракурор. 👩🏻‍💼 Ціханоўская абмеркавала з экс-палітзняволенымі праблемы легалізацыі ў Польшчы. ✈️ Беларуская рота БПЛА ва УСУ будуецца пад новую мадэль вайны — Кабанчук. 📹 У Мінску каля 53-й сярэдняй школы заўважылі шэрага жураўля. Крыніца: threads.com/@diana_zhevnerova

  5. edited

    Беларуская рота БПЛА ва УСУ будуецца пад новую мадэль вайны — Кабанчук Фармаванне беларускай роты беспілотных лятальных апаратаў "Воля" з'яўляецца крокам да стварэння "асобнага кампанента ў новых УС Рэспублікі Беларусь", заявіў прадстаўнік АПК па пытаннях абароны Вадзім Кабанчук. Паводле сцвярджэння Кабанчука, "упершыню ўкраінскі бок даў фактычны дазвол на заняцце пасад на ўзроўні афіцэрскага і сяржантскага складу самімі беларусамі". ☝️Пра стварэнне роты "Воля" 5 кастрычніка паведаміла "Зеркало" са спасылкай на в. а. яе камандзіра Мікіту Забугу, прывёўшы таксама каментар пасла па асаблівых даручэннях МЗС Украіны Яраслава Чарнагора. Інфармацыю пацвердзілі "Позірку" ў офісе дыпламата. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  6. Ціханоўская абмеркавала з экс-палітзняволенымі праблемы легалізацыі ў Польшчы Сустрэча дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай з былымі палітзняволенымі, арганізацыяй "Вольныя", ментарамі і валанцёрамі адбылася сёння ў Варшаве. "Хтосьці дапамагае разабрацца з дакументамі, хтосьці суправаджае ў банку або знаходзіць адказ на пытанне, з якім чалавек сутыкнуўся ўпершыню. Я вельмі ўдзячная камандзе "Вольных", валанцёрам і ўсім арганізацыям, якія бяруць на сябе гэты клопат", — заявіла Ціханоўская. На думку палітыка, якую прыводзіць яе прэс-служба, важна, каб вызваленыя маглі звярнуцца па дапамогу і атрымаць яе своечасова. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Святланы Ціханоўскай

  7. У Гомельскай вобласці, якая мяжуе з Украінай, пройдзе чарговая праверка сістэмы апавяшчэння Пра праверку сістэмы апавяшчэння насельніцтва, якая пройдзе з 13 па 15 кастрычніка, — праз тры тыдні пасля папярэдняй — паведаміла МНС. Падобныя праверкі праводзяцца рэгулярна. У прыватнасці, у Гомельскай вобласці апошні раз сістэма праходзіла кантроль 24 верасня. Да гэтага яны праводзіліся 22 студзеня, 26 лютага, 19 сакавіка, 16 красавіка, 28 траўня, 18 чэрвеня, 16 ліпеня і 20 жніўня. ☝️У Беларусі фіксуюцца выпадкі залёту і падзення дронаў, аднак інфармацыі пра тое, што пры гэтым актывуецца сістэма апавяшчэння, няма. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) news9.com

  8. edited

    Дзяржсакратар ЗША адзначыў гатоўнасць Рыгі да ўзаемадзеяння з Мінскам у пытанні нелегальнай міграцыі Сур'ёзным выклікам бяспецы прызнаў нелегальную міграцыю на мяжы з Беларуссю дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа ў лісце міністру замежных спраў Латвіі Байбе Бражэ. "Злучаныя Штаты высока цэняць вашу прыхільнасць справе кантролю над сваімі нацыянальнымі межамі і вашу гатоўнасць узаемадзейнічаць у гэтым пытанні з беларускімі ўладамі", — заявіў Рубіа. Латвія, паводле яго слоў, з'яўляецца надзейным саюзнікам ЗША па НАТО. Вашынгтон цэніць унёсак Рыгі ў "дасягненне агульных мэт бяспекі ў рэгіёне". ☝️Публікацыя ліста Рубіа адбылася на фоне эскалацыі на мяжы. Учора міністр унутраных спраў Латвіі Яніс Домбрава заявіў у X пра "асабліва дэманстратыўную і агрэсіўную" правакацыю на мяжы з Беларуссю. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) Delfi

  9. Мінчанін падазраецца ў фіктыўным перапродажы 12 аўто Фігурант на падстаўных асоб набываў аўтамабілі, аплачваў толькі частку сродкаў, а ў квітанцыі дапісваў лічбы. Падробленыя квітанцыі аддаваў арганізацыі, якая прадавала машыны, і забіраў пакупкі. Паводле даных міліцыі, такім чынам 25-гадовы мінчанін "выкупіў 12 аўтамабіляў", якія пасля прадаў, выкарыстоўваючы спецыялізаваную інтэрнэт-пляцоўку. Урон фірме-прадаўцу аўтамабіляў склаў каля 180 тыс. рублёў. Распачата крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) autogeek.com.ua

  10. Мытня адсправаздачылася пра спыненне незаконнага ўвозу ў Беларусь з Польшчы тавараў на 4 тыс. рублёў Беларускі грамадзянін ехаў на аўтамабілі Peugeot з суседняй краіны праз пункт пропуску Брузгі па зялёным калідоры. Аднак у салоне транспартнага сродку мытнікі выявілі аўтамабільныя запчасткі і касметычныя сродкі, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт. Распачаты адміністрацыйны працэс. Схаваныя тавары і аўтамабіль 2011 года выпуску канфіскаваныя да рашэння суда. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) gtk.gov.by

  11. Мінсельгасхарч павысіў цэны на закупку цукровых буракоў для дзяржпатрэб Як указана ў рашэнні Мінсельгасхарча ад 2 кастрычніка, цэны павышаны на цукровыя буракі: за тону кандыцыйнай прадукцыі — да 111,59 рубля, некандыцыйнай — 89,07 (раней — 105,57 і 84,27 адпаведна, +5,7%). Закупачныя цэны на іншую прадукцыю раслінаводства не змяніліся, а на яблыкі нават знізіліся. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 kopyl.by

  12. Началась проверка органов управления теробороны Могилевской области Директиву на формирование территориальных войск Кричевского района начальник Генштаба Владимир Белый вручил председателю Могилевского облисполкома Анатолию Исаченко, сообщает Минобороны. Запланировано проведение с военнообязанными “занятий на участках местности“ в регионе: “Будут охвачены все административные районы области, а в Кричевском — предстоит сформировать подразделения территориальных войск“. Основной целью мероприятий названа проверка работоспособности систем управления, “всестороннего обеспечения и взаимодействия“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 пресс-служба Минобороны

  13. edited

    Накіравана ў суд справа аб махлярстве — мужчына за тры гады завалодаў маёмасцю на 1,6 млн рублёў Генпракуратура паведамляе, што 41-гадовы мужчына “цягам трох гадоў шляхам падману і злоўжывання даверам завалодваў грашыма і матэрыяльнымі каштоўнасцямі фізічных і юрыдычных асоб“. ☝️За махлярства ў асабліва буйным памеры ўстаноўлена крымінальная адказнасць з пакараннем аж да пазбаўлення волі на тэрмін ад трох да 12 гадоў са штрафам. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) unsplash.com

  14. В Лунинецком районе к административной ответственности за домашнее насилие привлечено более 60 человек, есть уголовные дела С начала года в отношении 63 местных жителей начат административный процесс за насильственные действия к близким родственникам, членам или бывшим членам семьи, сообщает Генпрокуратура. ☝️В Беларуси нет закона о противодействии домашнему насилию. Проект соответствующего документа разрабатывался несколько раз. В октябре 2018 года очередной вариант резко раскритиковал Александр Лукашенко, назвав его “дурью, взятой прежде всего с Запада“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 (иллюстративное) magnific.com

  15. edited

    ☝️“Аналітыка ад Позірку”. Рынок труда в Беларуси демонстрирует положительную динамику: в августе 2026 года в экономике были заняты 4 млн 191,4 тыс. человек — на 8,9 тыс. больше, чем в июле, и на 22,5 тыс. больше, чем в начале лета. Проблема нехватки работников возникла не на пустом месте. В ее основе неблагоприятная демография — население стареет. В случае же с Беларусью проблема усугубилась из-за массовой эмиграции после 2020 года. Власти попыталися решить проблему, пригласив на место "строптивых" белорусов аполитичных иностранцев — работников из Пакистана, Узбекистана, Непала. Экономист Алесь Гудия в материале для @pozirkonline объясняет, почему это не выход. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  16. edited

    Столичный чиновник лишен свободы на восемь лет за коррупцию Кроме того, руководитель “одного из структурных подразделений столичного исполнительного и распорядительного органа власти“ оштрафован на 600 базовых величин и на пять лет лишен права занимать руководящие должности, сообщает Генпрокуратура. Согласно обвинению, 50-летний мужчина “неоднократно в качестве взяток принимал для себя от представителя коммерческой структуры деньги и строительные материалы, а также услуги на безвозмездной основе по выполнению отделочных работ в его домовладении“. ☝️За первые шесть месяцев 2026 года на 12,5% увеличилось количество осужденных за коррупционные преступления в сравнении с аналогичным периодом 2025-го, следует из статистики Верховного суда. Всего за этот период за коррупцию осуждено 342 человека. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 Генпрокуратура

  17. Генпракурор Гара заявіў аб зніжэнні ў Беларусі злачыннасці на 13% Злачыннасць знізідася на 13% у 2025 годзе і яшчэ больш чым на 8% у бягучым годзе заявіў генеральны пракурор Дзмітрый Гара, выступаючы са штогадовым дакладам у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу. ☝️Паводле яго слоў, цяпер у краіне рэгіструецца найменшая колькасць злачынстваў за апошнія 30 гадоў. Пры гэтым, адзначыў Гара, расце доля кіберзлачынстваў. У агульнай структуры злачыннасці яна дасягнула 30% супраць 27% у 2025 годзе. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Генпракуратура

  18. Яшчэ два літоўскія памежнікі затрыманыя па справе аб кантрабандзе з Беларусі Аб затрыманні двух малодшых спецыялістаў пагранічнай заставы ім. Аляксандраса Бараўскаса (Варэнскі атрад, мяжа з Беларуссю) паведаміла 7 кастрычніка Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы (САДМ). Ведамства адзначае, што раней у Пагегяйскім памежным атрадзе было пачата дасудовае расследаванне па справе аб “незаконным распараджэнні падакцызнымі таварамі і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі”. Паведамляецца, што затрыманне двух памежнікаў стала адным з працэсуальных дзеянняў у рамках гэтага расследавання. Абодвум прад’яўленыя падазрэнні ў злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 vsat.lrv.lt

  19. Пяць банкаў абвясцілі пра новаўвядзенні пры працы з кліентамі Банкі, якія працуюць у Беларусі, абвясцілі аб змене правілаў абслугоўвання і запусцілі новыя фінансавыя прадукты. Сярод іх — карэкціроўка ўмоў па ўкладах і авердрафтах ("Альфа Банк", "МТбанк"), новыя крэдытныя прапановы для пакупак на маркетплейсах і паўсядзённых выдаткаў ("Беларусбанк", "БелВЭБ"), а таксама спецыяльныя акцыі для бізнес-кліентаў ("Неа Банк Азія"). На гэтым фоне Нацбанк апублікаваў фінансавыя вынікі сектара на 1 верасня 2026 года. Сукупны прыбытак 21 дзейнага ў краіне банка склаў 2 млрд 477,3 млн рублёў, што на 18,7% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым нарматыўны капітал банкаўскай сістэмы вырас на 6,7% і дасягнуў 25 млрд 772,2 млн рублёў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Альфа Банк у Беларусі"

  20. edited

    За паўтара года за “экстрэмісцкія злачынствы” асуджана 2,5 тыс. чалавек Аб гэтым заявіў генеральны пракурор Дзмітрый Гара 7 кастрычніка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба нагляднага ведамства і дзяржСМІ, у рамках спецвытворчасці “прыцягнутыя да адказнасці асобы, якія хаваюцца за межамі рэспублікі”, з 2022 года ў суды накіраваныя крымінальныя справы па абвінавачанні звыш 150 такіх асоб. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 СК

  21. Older posts