Мытня адсправаздачылася пра спыненне незаконнага ўвозу ў Беларусь з Польшчы тавараў на 4 тыс. рублёў Беларускі грамадзянін ехаў на аўтамабілі Peugeot з суседняй краіны праз пункт пропуску Брузгі па зялёным калідоры. Аднак у салоне транспартнага сродку мытнікі выявілі аўтамабільныя запчасткі і касметычныя сродкі, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт. Распачаты адміністрацыйны працэс. Схаваныя тавары і аўтамабіль 2011 года выпуску канфіскаваныя да рашэння суда. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) gtk.gov.by