Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%330 avg views
Posting 24.8/day last 31 minutes ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
  1. edited

    Пошліны на вываз звадкаваных вуглевадародных газаў павялічаны больш чым утрая Урад устанавіў новыя экспартныя пошліны на звадкаваныя вуглевадародныя газы, адпаведную пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. Як паведамляе прэс-служба ўрада, тарыфы на звадкаваныя вуглевадародныя газы складуць 17,4 долара за тону, на этан, бутан і ізабутан — 15,6. Пастанова ўступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання і “распаўсюджвае сваё дзеянне на адносіны, якія ўзніклі з 1 кастрычніка 2026 года”, гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Мінская праўда"

  2. Прэс-служба Лукашэнкі анансавала яго сустрэчу з Пуціным у Туркменістане Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла 7 кастрычніка пра яго тэлефонную размову з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Адзначаецца, што бакі “закранулі асабліва актуальныя тэмы парадку дня”. “Абмеркаванне асобных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і міжнароднай абстаноўкі прэзідэнты дамовіліся прадоўжыць пры сустрэчы на палях саміту СНД у Туркменістане”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Крамля

  3. edited

    Долар, еўра і юань патаннелі на таргах 7 кастрычніка Амерыканская, адзіная еўрапейская і кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 7 кастрычніка 2026 года. Курс долара знізіўся да 3,0667 рубля (-0,23,%; -0,0072), еўра — да 3,429 (-0,41%; -0,014), юаня — да 4,5843 за 10 (-0,23%; -0,0107). Расійскі рубель падаражэў да 3,5871 рубля за 100 (+0,003%; +0,0001). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 money24

  4. Лукашэнка будзе пагражаць Еўропе, пакуль застаецца ва ўладзе Ціханоўская пра інцыдэнт на беларуска-латвійскай мяжы “Часткай больш шырокай тэндэнцыі” назвала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская інцыдэнт з мігрантамі на беларуска-латвійскай мяжы. “Беларускі рэжым працягвае пагражаць Еўропе з дапамогай міграцыі і іншых гібрыдных нападаў. Гэтыя пагрозы будуць працягвацца, пакуль ён застаецца ва ўладзе. Свабодная, дэмакратычная Беларусь мае жыццёва важнае значэнне для бяспекі Еўропы”, — напісала Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  5. edited

    У Польшчы за дачыненне да нелегальнай міграцыі затрымана трое замежнікаў Пра затрыманне за дачыненне да нелегальнай міграцыі траіх грамадзян замежных дзяржаў паведамляе Памежная ахова Польшчы. Затрыманыя — грамадзяне Узбекістана, Малдовы і Грузіі. Адзначаецца, што яны арганізоўвалі для мігрантаў незаконнае перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы. Ім выстаўленыя адпаведныя абвінавачанні. Рашэннем суда грамадзянін Грузіі арыштаваны на 3 месяцы. Да двух іншых фігурантаў ужытыя меры стрымання ў выглядзе паліцэйскага нагляду і забароны на выезд з краіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Памежная ахова Польшчы

  6. Лукашэнка адправіцца ў Туркменістан на саміт СНД Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні саміту СНД, які пройдзе ў Туркменістане. Пра гэта расійскім СМІ паведаміў памочнік прэзідэнта РФ Юрый Ушакоў. Саміт адбудзецца ў Нацыянальнай турыстычнай зоне “Аваза” (каля горада Туркменбашы). Ушакоў таксама анансаваў удзел у мерапрыемстве прэзідэнтаў Уладзіміра Пуціна (РФ), Ільхама Аліева (Азербайджан), Касыма-Жамарта Такаева (Казахстан), Эмамалі Рахмона (Таджыкістан), Шаўката Мірзіёева (Узбекістан), Садыра Жапарава (Кыргызстан), Сердара Бердымухамедава (Туркменістан), а таксама прэм’ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 flagi-shop.p

  7. Супрацоўнікі КДБ і КДК будуць уключаныя ў склад аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама У склад аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама ў якасці іх членаў будуць уключаныя кіраўнікі адпаведных падраздзяленняў Камітэта дзяржаўнай бяспекі і Камітэта дзяржаўнага кантролю. Гэта прадугледжана ўказам Аляксандра Лукашэнкі ад 5 кастрычніка 2026 года №531. Тэкст дакумент апублікаваны 7 кастрычніка на Нацыянальным прававым партале. Указам зацверджана новая рэдакцыя пункта 7 Палажэння аб кадравым забеспячэнні органаў мясцовага кіравання і самакіравання. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Sputnik

  8. Міністэрства інфармацыі Беларусі дадало яшчэ 13 кніг у пералік забароненых да распаўсюджвання друкаваных выданняў Гэта вынікае з абнаўлення на сайце ведамства. Сярод іх — кніга Марка Леві "Ноа" пра герояў, якія спрабуюць спыніць дыктатара, што выкарыстоўвае лічбавыя тэхналогіі для кантролю над грамадствам. Таксама ў спіс трапілі творы з эратычнымі сцэнамі і сцэнамі гвалту. Цяпер у пераліку забароненых выданняў 271 кніга. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 azbooka.ru

  9. edited

    Лукашэнка перакананы, што будзе і надалей выступаць з Пуціным з “адзіных пазіцый па пытаннях міжнароднага парадку дня” “Плённая і стваральная дзейнасць” Уладзіміра Пуціна з’яўляецца “прыкладам адказнага і самаадданага служэння Айчыне”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 7 кастрычніка прэзідэнта РФ з днём нараджэння. У паведамленні прэс-службы 72-гадовага Лукашэнкі не ўказаны ўзрост імянінніка. Пуціну 7 кастрычніка спаўняецца 74 гады. “Уласцівыя вам патрыятызм, стратэгічнае бачанне і рашучасць спрыяюць паслядоўнаму адстойванню нацыянальных інтарэсаў, захаванню адзінства грамадзян, а таксама безумоўнаму руху Расійскай Федэрацыі па шляху суверэннага развіцця”, — гаворыцца ў віншаванні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Крамля

  10. Верасень у Беларусі чацвёрты год запар аказаўся цяплейшым за норму На 1,2 градуса цяплей за кліматычную норму аказаўся верасень 2026 года, гаворыцца ў месячнай справаздачы Белгідрамета. Сярэдняя тэмпература паветра склала 13,9 градуса. Першы месяц восені ў Беларусі цяплейшы за норму чацвёрты год запар. Пры гэтым верасень 2024 года быў найцяплейшым за ўвесь перыяд інструментальных метэаназіранняў (з 1881 года) — 17,5 градуса. Першая і другая дэкады мінулага месяца былі цяплейшымі, чым звычайна, на 1,4 градуса, трэцяя — на 0,9. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  11. Жыхар Слуцка Таратута пакараны смерцю два гады таму за забойства трохгадовага сына Гэта адбылося паводле прыгавора суда 9 кастрычніка 2024 года, паведаміў падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда. Слуханні прайшлі ў анлайн-фармаце 6 кастрычніка, яны былі прысвечаныя смяротнаму пакаранню Беларусі. Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда 9 студзеня 2024 года пакінула ў сіле смяротны прыгавор за забойства трохгадовага сына Таратуце і маці дзіцяці Анастасіі Таратуце (асуджаная на максімальны тэрмін пазбаўлення волі — 25 гадоў ва ўмовах строгага рэжыму). Генеральная пракуратура паведаміла тады, што прысуд уступіў у сілу. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  12. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 7 кастрычніка, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️ Сустрэча "ЛабаРАторыя паэтычнай метафізікі" ў Мінску (Музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7А, 19:00) ▪️Лекцыя "Гусары ў войску ВКЛ" у Мінску (Музей Lidbeer, вул. Рэвалюцыйная, 32, 19:00) ▪️Антон Анішчанка і сябры ў Варшаве (Młodsza Siostra, ul. Dobra 14/16, 20:00)

  13. edited

    🌙 Галоўныя навіны 6 кастрычніка: ☝️ Кіраўнік МУС Латвіі заявіў пра "агрэсіўную правакацыю" з боку Беларусі — мігрантаў суправаджалі ўзброеныя людзі ❗️ Вывезеныя ў Літву 16 верасня палітзняволеныя атрымалі дакументы для легальнага знаходжання ў краіне 🚘 У верасні "БелДжы" прадаў на рынку РФ на 42% менш новых аўтамабіляў, чым годам раней 👏 Сваякі беларусаў, якія легальна жывуць у Чэхіі, змогуць падавацца на кароткатэрміновыя візы ⚠️ ЕС выключыць з беларускага санкцыйнага спіса бізнесменаў Гуцэрыева і Шаўцова — журналіст "РС" Ёзвяк 📷 "Сёння над горадам не проста прыгожы заход — ён фантастычны". Крынiцы — тэлеграм-каналы ranshevseh_svt, gomel

  14. edited

    Кіраўнік МУС Латвіі заявіў пра "агрэсіўную правакацыю" з боку Беларусі — мігрантаў суправаджалі ўзброеныя людзі ў масках, яны перайшлі мяжу і пагражалі вайскоўцам Паводле слоў Яніса Дамбрава, латвійскія вайскоўцы спынілі спробу 20 мігрантаў незаконна перайсці мяжу. Мігрантаў "актыўна гналі да мяжы" ўзброеныя людзі ў масках, якія пагражалі вайскоўцам. Праз некалькі гадзін людзі ў масках праніклі на тэрыторыю Латвіі, пашкодзілі камутатар і скралі камеры, а затым вярнуліся ў Беларусь. Дамбрава заявіў, што Мінск павінен разумець: такія выпадкі могуць прывесці да больш цяжкіх наступстваў. ☝️Паводле даных памежных ведамстваў, з пачатку года суседнія краіны ЕС спынілі 14,1 тыс. спробаў мігрантаў нелегальна перасекчы мяжу з Беларусі. Больш за ўсё — на латвійскім участку (11,9 тыс.). ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Узброеныя сілы Латвіі

  15. Вывезеныя ў Літву 16 верасня палітзняволеныя атрымалі дакументы для легальнага знаходжання ў краіне Пра гэта паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай пасля яе сустрэчы з кіраўніком вільнюскага офіса Freedom House Віцісам Юрконісам. Паводле Юрконіса, усе палітзняволеныя, якія вырашылі застацца ў Літве, атрымалі дакументы. Ціханоўская падзякавала літоўскім уладам за аператыўнае вырашэнне пытанняў легалізацыі і адзначыла, што Беларусь ніколі не забудзе гэтай падтрымкі. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба Святланы Ціханоўскай

  16. Міліцыя арганізавала ў Віцебску "працоўную тэрапію" для непрацуючых — іх адправілі ў заапарк прыбіраць тэрыторыю Падуліковыя грамадзяне працавалі на тэрыторыі заапарка: добраўпарадкавалі дарожкі і прыбралі апалае лісце. Начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі назваў гэта не проста "працоўнай тэрапіяй", а спосабам вярнуцца да нармальнага жыцця і "зноў адчуць сябе патрэбным у грамадстве". Ва УУС заявілі, што такая адаптацыя зніжае рызыку паўторных правапарушэнняў. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 УУС Віцебскага аблвыканкама

  17. edited

    Міністр сельскай гаспадаркі Малдовы не выключыў далучэння краіны да санкцый ЕС супраць беларускага калію Міністр сельскай гаспадаркі Малдовы Яўген Асмокеску заявіў пра магчымае далучэнне Кішынёва да санкцый ЕС у дачыненні да беларускіх і расійскіх мінеральных угнаенняў. Паводле яго слоў, Малдова ўжо падтрымала санкцыі ЕС, зрабіўшы выключэнне толькі для ўгнаенняў, і цяпер абмяркоўвае поўнае далучэнне. Але спачатку трэба знайсці новых пастаўшчыкоў па выгадных цэнах і ацаніць шкоду для сельскай гаспадаркі. Раней Асмокеску выступаў за поўную адмову ад экспарту ў Беларусь і Расію. У ліпені Малдова далучылася да пакета санкцый ЕС, у якім фігуруе беларуская кампанія "Ізавак". ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 evedomosti.md

  18. Таможня арестовала рейсовый автобус на границе с Польшей, в нем незаконно перевозились ветпрепараты и автозапчасти Водитель автобуса в пункте пропуска Брест (с польской стороны — Тересполь) заявил об отсутствии товаров, подлежащих декларированию. Тайники были за панелью над креслом водителя и за зеркалом шкафчика в санкомнате. Изъято 112 упаковок ветпрепаратов и автозапчасти общей стоимостью около 55 тыс. рублей. До решения суда автобус арестован. В отношении водителя начат административный процесс по ч. 2 ст. 15.1 КоАП, что предусматривает штраф до 30 базовых величин с возможной конфискацией товаров и транспорта. рублёў. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 ГТК

  19. Иран направил спецназ КСИР в Беларусь на учения ШОС Об этом сообщает иранское агентство Tasnim. 7–8 октября в Минске также состоится Контртеррористический форум СНГ и ШОС. Военнослужащие из Ирана во время учений "обменяются опытом" с представителями вооружённых сил стран ШОС. ☝️В сентябре министр обороны Виктор Хренин встречался в Пекине с представителем Генштаба ВС Ирана. В 2023 году страны подписали дорожную карту сотрудничества и меморандум о военном сотрудничестве. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 iran.ru

  20. edited

    В сентябре МАЗ продал в РФ на 10,7% меньше новых грузовиков, чем годом ранее Продукция завода заняла 5-е место среди брендов в этом сегменте. Лидером стал КамАЗ — +6,7%. В пятерку также вошли Dongfeng, FAW и Sitrak. За 2025 год МАЗ реализовал в РФ 3.274 грузовика, в 2024-м — 5.719. ☝️Ранее сообщалось, что крупные белорусские предприятия, включая МАЗ, не выполнили задания по поставкам в Россию. Лукашенко выражал недовольство вытеснением белорусской продукции китайскими товарами. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 "Минск-Новости"

  21. Older posts