Пяць банкаў абвясцілі пра новаўвядзенні пры працы з кліентамі Банкі, якія працуюць у Беларусі, абвясцілі аб змене правілаў абслугоўвання і запусцілі новыя фінансавыя прадукты. Сярод іх — карэкціроўка ўмоў па ўкладах і авердрафтах ("Альфа Банк", "МТбанк"), новыя крэдытныя прапановы для пакупак на маркетплейсах і паўсядзённых выдаткаў ("Беларусбанк", "БелВЭБ"), а таксама спецыяльныя акцыі для бізнес-кліентаў ("Неа Банк Азія"). На гэтым фоне Нацбанк апублікаваў фінансавыя вынікі сектара на 1 верасня 2026 года. Сукупны прыбытак 21 дзейнага ў краіне банка склаў 2 млрд 477,3 млн рублёў, што на 18,7% менш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Пры гэтым нарматыўны капітал банкаўскай сістэмы вырас на 6,7% і дасягнуў 25 млрд 772,2 млн рублёў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Альфа Банк у Беларусі"