Беларуская рота БПЛА ва УСУ будуецца пад новую мадэль вайны — Кабанчук Фармаванне беларускай роты беспілотных лятальных апаратаў "Воля" з'яўляецца крокам да стварэння "асобнага кампанента ў новых УС Рэспублікі Беларусь", заявіў прадстаўнік АПК па пытаннях абароны Вадзім Кабанчук. Паводле сцвярджэння Кабанчука, "упершыню ўкраінскі бок даў фактычны дазвол на заняцце пасад на ўзроўні афіцэрскага і сяржантскага складу самімі беларусамі". ☝️Пра стварэнне роты "Воля" 5 кастрычніка паведаміла "Зеркало" са спасылкай на в. а. яе камандзіра Мікіту Забугу, прывёўшы таксама каментар пасла па асаблівых даручэннях МЗС Украіны Яраслава Чарнагора. Інфармацыю пацвердзілі "Позірку" ў офісе дыпламата. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com