За паўтара года за “экстрэмісцкія злачынствы” асуджана 2,5 тыс. чалавек Аб гэтым заявіў генеральны пракурор Дзмітрый Гара 7 кастрычніка на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу. Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба нагляднага ведамства і дзяржСМІ, у рамках спецвытворчасці “прыцягнутыя да адказнасці асобы, якія хаваюцца за межамі рэспублікі”, з 2022 года ў суды накіраваныя крымінальныя справы па абвінавачанні звыш 150 такіх асоб. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 СК