Лукашэнка перакананы, што будзе і надалей выступаць з Пуціным з “адзіных пазіцый па пытаннях міжнароднага парадку дня” “Плённая і стваральная дзейнасць” Уладзіміра Пуціна з’яўляецца “прыкладам адказнага і самаадданага служэння Айчыне”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 7 кастрычніка прэзідэнта РФ з днём нараджэння. У паведамленні прэс-службы 72-гадовага Лукашэнкі не ўказаны ўзрост імянінніка. Пуціну 7 кастрычніка спаўняецца 74 гады. “Уласцівыя вам патрыятызм, стратэгічнае бачанне і рашучасць спрыяюць паслядоўнаму адстойванню нацыянальных інтарэсаў, захаванню адзінства грамадзян, а таксама безумоўнаму руху Расійскай Федэрацыі па шляху суверэннага развіцця”, — гаворыцца ў віншаванні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Крамля