У Польшчы за дачыненне да нелегальнай міграцыі затрымана трое замежнікаў Пра затрыманне за дачыненне да нелегальнай міграцыі траіх грамадзян замежных дзяржаў паведамляе Памежная ахова Польшчы. Затрыманыя — грамадзяне Узбекістана, Малдовы і Грузіі. Адзначаецца, што яны арганізоўвалі для мігрантаў незаконнае перасячэнне беларуска-літоўскай мяжы. Ім выстаўленыя адпаведныя абвінавачанні. Рашэннем суда грамадзянін Грузіі арыштаваны на 3 месяцы. Да двух іншых фігурантаў ужытыя меры стрымання ў выглядзе паліцэйскага нагляду і забароны на выезд з краіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Памежная ахова Польшчы