Вывезеныя ў Літву 16 верасня палітзняволеныя атрымалі дакументы для легальнага знаходжання ў краіне Пра гэта паведаміла прэс-служба Святланы Ціханоўскай пасля яе сустрэчы з кіраўніком вільнюскага офіса Freedom House Віцісам Юрконісам. Паводле Юрконіса, усе палітзняволеныя, якія вырашылі застацца ў Літве, атрымалі дакументы. Ціханоўская падзякавала літоўскім уладам за аператыўнае вырашэнне пытанняў легалізацыі і адзначыла, што Беларусь ніколі не забудзе гэтай падтрымкі. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба Святланы Ціханоўскай