Жыхар Слуцка Таратута пакараны смерцю два гады таму за забойства трохгадовага сына Гэта адбылося паводле прыгавора суда 9 кастрычніка 2024 года, паведаміў падчас слуханняў у Каардынацыйнай радзе каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда. Слуханні прайшлі ў анлайн-фармаце 6 кастрычніка, яны былі прысвечаныя смяротнаму пакаранню Беларусі. Калегія па крымінальных справах Вярхоўнага Суда 9 студзеня 2024 года пакінула ў сіле смяротны прыгавор за забойства трохгадовага сына Таратуце і маці дзіцяці Анастасіі Таратуце (асуджаная на максімальны тэрмін пазбаўлення волі — 25 гадоў ва ўмовах строгага рэжыму). Генеральная пракуратура паведаміла тады, што прысуд уступіў у сілу. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"