Лукашэнка будзе пагражаць Еўропе, пакуль застаецца ва ўладзе Ціханоўская пра інцыдэнт на беларуска-латвійскай мяжы “Часткай больш шырокай тэндэнцыі” назвала беларускі дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская інцыдэнт з мігрантамі на беларуска-латвійскай мяжы. “Беларускі рэжым працягвае пагражаць Еўропе з дапамогай міграцыі і іншых гібрыдных нападаў. Гэтыя пагрозы будуць працягвацца, пакуль ён застаецца ва ўладзе. Свабодная, дэмакратычная Беларусь мае жыццёва важнае значэнне для бяспекі Еўропы”, — напісала Ціханоўская на сваёй старонцы ў сацсетцы Х. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"