Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 15 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. 🌙 Галоўныя навіны 30 верасня: 🛂 На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі. ⛩ На стыку Літвы і Польшчы з Беларуссю ўсталяваная рачная брама. 🇵🇱 Кіраўнік МЗС Польшчы канстатуе "невялікую адлігу" ў стасунках з Мінскам. 🇷🇴 У Румыніі расследуецца продаж і перадача абсталявання падвойнага прызначэння ў Беларусь. 🇦🇲 Леў Міхееў будзе прасіць прытулку ў Арменіі. 📷 37 гадоў таму ў Мінску адбыўся першы Чарнобыльскі шлях. Крыніца: vytoki.net, Сяргей Чырык, Уладзімір Сапагоў

  2. edited

    Леў Міхееў будзе прасіць прытулку ў Арменіі Высланы з Грузіі ў Арменію беларускі палітычны ўцякач Леў Міхееў будзе прасіць прытулку ў гэтай краіне, паведаміў "Позірку" праваабаронца Раман Кісляк. Беларуская дыяспара працягвае збор сродкаў для Міхеева, які быў затрыманы і высланы з Грузіі на працягу аднаго дня, 25 верасня. "Леў рады любой дапамозе", — падкрэсліў Кісляк. ☝️У Арменіі актывіста таксама затрымалі, паколькі ён знаходзіцца ў базе вышуку СНД па запыце Мінска, але неўзабаве вызвалілі: Ерэван не выдае замежнікаў, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Леў Міхееў. Фота: Раман Кісляк, спецыяльна для "Позірку"

  3. edited

    МАРТ обвиняет клинику при вузе в почти 1000-процентной рентабельности услуги Министерство антимонопольного регулирования и торговли выявило, что УЗ “Гродненская университетская клиника” при расчете тарифов на нерегулируемые медицинские услуги “применяется уровень рентабельности в размере 960%“. МАРТ направило в Минздрав информацию “для <...> принятия соответствующих мер реагирования“. ☝️В мае 2024 года сообщалось, что Комитет гоcконтроля выявил ряд нарушений в ценообразовании в сфере оказания медуслуг. Минздрав в ответ сообщил о разработанном плане мероприятий “для устранения выявленных недостатков“. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 пресс-служба МАРТ

  4. У Румыніі расследуецца продаж і перадача абсталявання падвойнага прызначэння ў Беларусь у абыход санкцый ЕС Супрацоўнікі Упраўлення па расследаванні арганізаванай злачыннасці і тэрарызму (DIICOT) у гэтай сувязі правялі 12 ператрусаў. Санкцыянавана "працягненне крымінальнага пераследу ў дачыненні да васьмі падазраваных", гаворыцца ў рэлізе. Расследаванне паказала, што "шэраг асоб ажыццяўляў камерцыйную і тэхнічную дзейнасць, звязаную з вытворчасцю, продажам і перадачай <...> тэхнікі, прыдатнай для выкарыстання як у грамадзянскіх мэтах, так і для вытворчасці прадукцыі ваеннага прызначэння". ☝️У прыватнасці, гаворка ідзе пра прамысловы вертыкальны такарны станок тыпу VL40 коштам каля 1 млн 750 тыс. еўра. Пры гэтым, дзякуючы мадыфікацыі тэхнічных параметраў, "абсталяванне набыло характарыстыкі, якія дазваляюць выкарыстоўваць яго ў ваенных мэтах". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  5. edited

    Кіраўнік МЗС Польшчы канстатуе "невялікую адлігу" ў стасунках з Мінскам Як паведаміў у інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita Радаслаў Сікорскі, гэта стала магчымым, паколькі беларускія ўлады вызвалілі актывіста польскай меншасці Анджэя Пачобута. Таксама ў апошні час "перасталі лётаць кантрабандныя паветраныя шары" з Беларусі, а на ўсходняй мяжы спакойна — у кантэксце міграцыйнага крызісу. "Калі <…> палітыка [іншых суб'ектаў міжнароднага права] змяняецца, мы таксама можам змяніць сваю палітыку, — сказаў дыпламат. — У нашых інтарэсах, каб Беларусь захоўвала дзяржаўную самастойнасць ад Расіі". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Радаслаў Сікорскі. Архіўнае фота: МЗС Польшчы

  6. Рыжанкоў абмеркаваў з міністрам з М'янмы запуск сумесных вытворчасцяў Сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова і міністра нацыянальнага планавання М'янмы Аун Чжо Хо адбылася сёння ў Мінску. Мінск і Нейп'іда актыўна развіваюць стасункі. 21 жніўня ў рамках візіту прэзідэнта Мін Аун Хлайна была адкрыта амбасада гэтай краіны ў Мінску. Кіраўнік М'янмы — лідар хунты, які ўзначаліў ваенны пераварот у 2021 годзе. У выніку быў звергнуты дэмакратычна абраны ўрад дзяржаўнага дарадцы Аун Сан Су Чжы. Пераварот выклікаў масавыя пратэсты, якія перараслі ў грамадзянскую вайну. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 sb.by

  7. edited

    У Гродне гарэў інтэрнат Пажар здарыўся 30 верасня ў інтэрнаце на вул. Курчатава, паведаміла прэс-служба МНС. Паводле інфармацыі ведамства, пажарныя, якія прыбылі на месца здарэння на сігнал пра ўзгаранне, пабачылі дым, што выбіваўся з акна на 12-м паверсе будынка. “Падчас выведкі было высветлена, што ачаг узгарання знаходзіўся ў адным з блокаў. Работнікі МНС ліквідавалі пажар. Жыхары інтэрната самастойна пакінулі будынак. Ніхто не пацярпеў”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  8. Контрсанкцыі дазволілі ў 15 разоў скараціць вывад актываў з Беларусі ў “недружалюбныя краіны” — генпракурор Мінск зрабіў захады меры, якія “дазволілі скараціць памер актываў, што выводзяцца з краіны, у 15 разоў”, заявіў на 36-м пасяджэнні Каардынацыйнага савета генеральных пракурораў дзяржаў СНД 30 верасня ў Казані (РФ) генеральны пракурор Беларусі Дзмітрый Гара. Паводле слоў чыноўніка, якія прыводзіць прэс-служба нагляднага органа, у Беларусі пры ўдзеле Генпракуратуры “распрацаваны комплекс контрсанкцыйных захадаў, якія ўключаюць абмежаванне фінансавых аперацый, у тым ліку выплату прыбытку і дывідэндаў асобам з недружалюбных краін, а таксама продаж нерухомасці”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Natasha Hall / unsplash.com

  9. Парламент Кыргызстана пачаў працэдуру ратыфікацыі пагаднення з Беларуссю аб спрашчэнні правілаў знаходжання грамадзян Жагорку Кенеш Кыргызстана 30 верасня ў першым чытанні прыняў законапраект аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення з Беларуссю пра парадак знаходжання грамадзян у дзвюх краінах. Паводле інфармацыі прэс-службы парламента гэтай краіны ў Цэнтральнай Азіі, пагадненне, падпісанае 29 верасня 2025 года ў Мінску, прадугледжвае, што “грамадзяне дзяржавы аднаго боку, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі дзяржавы другога боку, вызваляюцца ад абавязку рэгістрацыі (пастаноўкі на ўлік па месцы знаходжання) у кампетэнтных органах боку знаходжання на працягу 30 каляндарных дзён”. Чакаецца, што новая норма створыць “спрыяльныя ўмовы для ўзаемных паездак грамадзян дзвюх дзяржаў, будзе спрыяць далейшаму развіццю кыргызска-беларускіх стасункаў, пашырэнню эканамічных і турыстычных сувязей паміж дзяржавамі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Alonso Brosmann / goodfon.com

  10. Долар, еўра і юань патаннелі на апошніх таргах у верасні 2026 года Амерыканская, агульная еўрапейская, а таксама кітайская валюты патаннелі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 30 верасня 2026 года. Курс долара знізіўся да 3,0207 рубля (-0,26%; -0,0078), еўра — да 3,42 (-0,37%; -0,0128), юаня — да 4,5117 за 10 (-0,31%; -0,014). Расійскі рубель падаражэў да 3,5962 за 100 (+0,22%; +0,008). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Omid Armin / unsplash.com

  11. edited

    Лукашэнка заявіў пра гатоўнасць пашырыць “поўнафарматны дыялог” з Батсванай "Нязменную гатоўнасць Мінска да пашырэння поўнафарматнага дыялогу з Габаронэ” выказаў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 30 верасня прэзідэнта Батсваны Думу Боку з Днём незалежнасці. На думку віншавальніка, якую прыводзіць яго прэс-служба, сумесныя праекты ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і адукацыі дазволяць “закласці трывалы фундамент для доўгатэрміновага і ўзаемавыгаднага партнёрства на карысць абодвух народаў”. Лукашэнка лічыць Батсвану прыкладам “высокаэфектыўнага дзяржаўнага ладу і трывалага інстытуцыянальнага будаўніцтва на афрыканскім кантыненце”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  12. Рост ВУП на 1,9%, інфляцыя да 6% — зацверджаныя планавыя паказчыкі на 2027 год Найважнейшыя паказчыкі і параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця (дэ-факта планавыя) на 2027 год зацвердзіў 30 верасня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал яго прэс-службы. Адзначаецца, што дакумент прыняты ў мэтах “забеспячэння эфектыўнага эканамічнага росту і якаснага сацыяльнага развіцця краіны”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 Sasun Bughdaryan / unsplash.com

  13. На стыку Літвы і Польшчы з Беларуссю ўсталяваная рачная брама — для супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі Воднае загараджальнае збудаванне для супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі ўсталяванае на тэрыторыі Літвы — ля памежнага знака “Мара” на стыку з Польшчай і Беларуссю, паведаміла літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ). З інфармацыі ведамства вынікае, што гаворка пра польскі праект — браму, якая можа апускацца непасрэдна ў раку Марыха. “Брама ўсталяваная ў раёне Лаздзіяй, на ўчастку заставы Капчамесціс Варэнскага памежнага атрада САДМ, які ахоўвае мяжу з Беларуссю. Памежнікі Капчамесціса каля ракі Мара часта фіксуюць спробы груп мігрантаў, якія прыйшлі з боку Беларусі, перасекчы мяжу, а таксама іх перамяшчэнні ўздоўж ракі”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ Літвы

  14. На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінула 23 грамадзяніны Беларусі Больш за 220 замежнікаў пакінула Польшчу на патрабаванне ўладаў з 21 па 27 верасня, сведчыць інфармацыя Памежнай аховы гэтай краіны. Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінула 23 грамадзяніны Беларусі (Украіны — 40 добраахвотна і 45 прымусова, Грузіі — 19 добраахвотна, Калумбіі і Малдовы — па 7 прымусова). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Памежная ахова Польшчы

  15. У Фінляндыі "цёпла" сустрэлі зборную Беларусі па футболе Матч Лігі нацый паміж Фінляндыяй і Беларуссю ў Хельсінкі завяршыўся без галоў — 0:0. Фінляндыя першапачаткова не хацела праводзіць гульню з Беларуссю на сваёй тэрыторыі праз пазіцыю беларускіх уладаў у дачыненні да вайны ва Украіне і рэпрэсій у Беларусі. Аднак у выніку матч усё ж адбыўся ў Хельсінкі. Цікавасць да гульні сярод мясцовай публікі была невысокай. На стадыёне сабралася менш за 10 тысяч чалавек — найменшая наведвальнасць за апошнія дзесяць гадоў. На трыбунах з'явіўся вялізны банер з выявай палярнай савы, якая палюе на таракана. Вобраз таракана, відавочна, сімвалізаваў Аляксандра Лукашэнку. Побач быў размешчаны надпіс "Твой дзень настане" — намёк на магчымы канец цяперашняга рэжыму ў Беларусі. Банер заставаўся на трыбуне на працягу ўсяго матчу. На стадыёне былі і беларускія заўзятары — з нацыянальнай сімволікай. 📷 tribuna.com, @belultras

  16. edited

    ☝️"Аналітыка ад Позірку". "Транзіт улады": чаму Лукашэнка баіцца пакідаць трон, але яго падганяюць час, акружэнне і сям'я. Ва ўладных верхах Беларусі пачаліся карэкціроўкі і перастаноўкі: генерал Павел Муравейка пераведзены ў Адміністрацыю прэзідэнта як наглядчык за арміяй, а сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч узмоцнена кантралюе ўсе сілавыя структуры і міліцэйскія трэніроўкі па разгоне пратэстаў. Адначасова вядзецца гандаль палітвязнямі дзеля змякчэння санкцый. Аглядальнік "Позірку" Вячаслаў Корасцень аналізуе, ці сведчыць гэта аб падрыхтоўцы да "транзіту ўлады". Прававая база ўжо створаная рэфэрэндумам 2022 года: Усебеларускі народны сход атрымаў кантроль над выканаўчай уладай, у Асноўны закон вярнулася абмежаванне ў два прэзідэнцкія тэрміны, а Лукашэнку і яго сям'і гарантаваная пажыццёвая недатыкальнасць. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

  17. За пяць гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 4,9% З 467.174 чалавек, звольненых у Беларусі ў студзені — ліпені 2026 года, за прагул ды іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны працы пазбавілася 4,8% (22.234), праз ліквідацыю арганізацыі, скарачэнне колькасці або штату — 1% (4.758), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. За апошнія пяць гадоў колькасць звольненых парушальнікаў павялічылася на 4,9% (у студзені — ліпені 2021-га — 21.200), скарочаных — на 11,5% (4.758 адпаведна). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 multifacetedgirl / pixabay.com

  18. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 30 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️ Прэзентацыя кнігі Таццяны Багданавай "Не на сваім месцы" ў Варшаве (Marszałkowska 55/73, 17:30) ▪️Ігар Кулікоў ва Уроцлаве (Вінны бар Moulin, wyspa Słodowa 9/U3, 18:30) ▪️Адкрыты набор у хор "Гаманіна" ў Познані (Фундацыя КУТ, Kramarska, 32, 18:30) ▪️Лекцыя "Шэдэўры беларускай неаготыкі" ў Мінску (Музей "Краіна міні", пр-т Незалежнасці, 25, 20:00)

  19. 🌙 Галоўныя навіны 29 верасня: ☝️ Латушка заклікаў Кіеў заняць цвёрдую пазіцыю ў дыялогу з міжнароднымі партнёрамі па санкцыях супраць “Беларуськалія” 💶 Беларуская дыяспара пачала збор сродкаў Льву Міхееву, высланаму з Грузіі ў Арменію 📦 БРЦ: пастаўкі заходніх санкцыйных тавараў у Расію праз Беларусь дапамагаюць абыходзіць мытню ❗️ Пагрозы некаторых палітыкаў выкарыстоўваць "пэўныя механізмы" ціску на журналістаў недапушчальныя — заява 🏭 Лукашэнка хоча прапанаваць ЗША далучыцца да будаўніцтва ў Беларусі азотнага камбіната 📷 Вельмі культурную сабачку заўважылі ў метро Крынiца: t.me/minska4ch

  20. edited

    У Івацэвіцкім раёне з пачатку 2026 года за гвалт над блізкімі прыцягнута да адказнасці 52 чалавекі Каб не дапусціць больш цяжкіх злачынстваў, пракуратура без заяў пацярпелых распачала 6 крымінальных спраў — пра пагрозу забойствам, катаванні і лёгкія цялесныя пашкоджанні. У Беларусі няма закона аб супрацьдзеянні хатняму гвалту — праект неаднаразова распрацоўваўся, але ў 2018 годзе Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў яго, назваўшы "дурасцю, узятай з Захаду". ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 mijory.by

  21. Older posts