Рыжанкоў абмеркаваў з міністрам з М'янмы запуск сумесных вытворчасцяў Сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Максіма Рыжанкова і міністра нацыянальнага планавання М'янмы Аун Чжо Хо адбылася сёння ў Мінску. Мінск і Нейп'іда актыўна развіваюць стасункі. 21 жніўня ў рамках візіту прэзідэнта Мін Аун Хлайна была адкрыта амбасада гэтай краіны ў Мінску. Кіраўнік М'янмы — лідар хунты, які ўзначаліў ваенны пераварот у 2021 годзе. У выніку быў звергнуты дэмакратычна абраны ўрад дзяржаўнага дарадцы Аун Сан Су Чжы. Пераварот выклікаў масавыя пратэсты, якія перараслі ў грамадзянскую вайну. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 sb.by