Парламент Кыргызстана пачаў працэдуру ратыфікацыі пагаднення з Беларуссю аб спрашчэнні правілаў знаходжання грамадзян Жагорку Кенеш Кыргызстана 30 верасня ў першым чытанні прыняў законапраект аб ратыфікацыі міжурадавага пагаднення з Беларуссю пра парадак знаходжання грамадзян у дзвюх краінах. Паводле інфармацыі прэс-службы парламента гэтай краіны ў Цэнтральнай Азіі, пагадненне, падпісанае 29 верасня 2025 года ў Мінску, прадугледжвае, што “грамадзяне дзяржавы аднаго боку, якія часова знаходзяцца на тэрыторыі дзяржавы другога боку, вызваляюцца ад абавязку рэгістрацыі (пастаноўкі на ўлік па месцы знаходжання) у кампетэнтных органах боку знаходжання на працягу 30 каляндарных дзён”. Чакаецца, што новая норма створыць “спрыяльныя ўмовы для ўзаемных паездак грамадзян дзвюх дзяржаў, будзе спрыяць далейшаму развіццю кыргызска-беларускіх стасункаў, пашырэнню эканамічных і турыстычных сувязей паміж дзяржавамі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Alonso Brosmann / goodfon.com