У Фінляндыі "цёпла" сустрэлі зборную Беларусі па футболе Матч Лігі нацый паміж Фінляндыяй і Беларуссю ў Хельсінкі завяршыўся без галоў — 0:0. Фінляндыя першапачаткова не хацела праводзіць гульню з Беларуссю на сваёй тэрыторыі праз пазіцыю беларускіх уладаў у дачыненні да вайны ва Украіне і рэпрэсій у Беларусі. Аднак у выніку матч усё ж адбыўся ў Хельсінкі. Цікавасць да гульні сярод мясцовай публікі была невысокай. На стадыёне сабралася менш за 10 тысяч чалавек — найменшая наведвальнасць за апошнія дзесяць гадоў. На трыбунах з'явіўся вялізны банер з выявай палярнай савы, якая палюе на таракана. Вобраз таракана, відавочна, сімвалізаваў Аляксандра Лукашэнку. Побач быў размешчаны надпіс "Твой дзень настане" — намёк на магчымы канец цяперашняга рэжыму ў Беларусі. Банер заставаўся на трыбуне на працягу ўсяго матчу. На стадыёне былі і беларускія заўзятары — з нацыянальнай сімволікай. 📷 tribuna.com, @belultras