На стыку Літвы і Польшчы з Беларуссю ўсталяваная рачная брама — для супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі Воднае загараджальнае збудаванне для супрацьдзеяння нелегальнай міграцыі ўсталяванае на тэрыторыі Літвы — ля памежнага знака “Мара” на стыку з Польшчай і Беларуссю, паведаміла літоўская Служба аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ). З інфармацыі ведамства вынікае, што гаворка пра польскі праект — браму, якая можа апускацца непасрэдна ў раку Марыха. “Брама ўсталяваная ў раёне Лаздзіяй, на ўчастку заставы Капчамесціс Варэнскага памежнага атрада САДМ, які ахоўвае мяжу з Беларуссю. Памежнікі Капчамесціса каля ракі Мара часта фіксуюць спробы груп мігрантаў, якія прыйшлі з боку Беларусі, перасекчы мяжу, а таксама іх перамяшчэнні ўздоўж ракі”, — гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ Літвы