Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 37 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

Пяць прадстаўнікоў палка Каліноўскага завочна асуджаныя да пазбаўлення волі да 20 гадоў Юрый Макітаў асуджаны Мінгарсудом да 20 гадоў пазбаўлення волі, Мікалай Бойка, былая палітзняволеная, лекар Наталля Нікіціна, Крысціна Станкевіч і Міхаіл Чупрынскі — да 12, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". 21 траўня праваабаронцы паведамлялі, што былы баец палка Каліноўскага, блогер Максім Шабуцкі, завочна асуджаны да 19 гадоў пазбаўлення волі. 5 сакавіка стала вядома пра завочны прысуд пяці былым і цяперашнім байцам. ☝️Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года, пазней трансфармаваўся ў полк. Рэжым Аляксандра Лукашэнкі прызнаў ПКК спачатку "экстрэмісцкім фарміраваннем", а затым "тэрарыстычнай арганізацыяй". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

Views over time

020040028 Sep 11:1912 Nov 01:4336928 Sep 11:19: 0 views12 Nov 01:43: 369 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
28 Sep 2026, 11:190
12 Nov 2026, 01:43369

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.