🌙 Галоўныя навіны - 20 - 27 верасня ❗️СБУ паведаміла пра затрыманне у Кіеве агента ФСБ — трапіла ва Украіну праз Беларусь, планавала забойства расійскага апазіцыянера ↔️ Кіраўнікі МЗС Польшчы і Беларусі сустрэліся ў Нью-Ёрку. 🏫 Дарадца Ціханоўскай падтрымаў ідэю надаць Вольнаму беларускаму ўніверсітэту імя Мілінкевіча. 🇫🇮 Фінляндыя выдаткуе яшчэ 100 тыс. еўра на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій. 📸 Кіраўнік памежнай службы Латвіі заявіў пра наўмыснае пашкоджанне абсталявання відэаназірання на ўсходняй мяжы 📑 Ініцыятыва MALDZIS выкупіла праз аўкцыён у Нідэрландах складзены Іванам Насовічам слоўнік беларускай мовы ☝️ Каардынацыйная рада стварыла камісію па расследаванні злачынстваў рэжыму Лукашэнкі ❗️ Кіраўнік МЗС Польшчы: Беларусы вельмі занепакоеныя ўцягваннем у вайну 📑 Агульны суд ЕС пакінуў у сіле санкцыі супраць МАЗа і БелАЗа 📹 Вераніка Л. для "Позірку". У Варшаве адкрылася выстава "Obecność pamięci". Экспазіцыя падсумоўвае мастацкія рэзідэнцыі "Архіў прысутнасці" і "Рэестры памяці"