Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў шэрагу дзяржаўных структур Ён 28 верасня правёў шэраг кадравых прызначэнняў. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўзначаліў Аляксандр Якаўчыц, Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі — Дзмітрый Баско, а ўпаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў стаў Алег Дзячэнка. Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (БІСД) узначаліў былы першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч. Яго пасаду заняў Дзяніс Езерскі. Новым першым намеснікам старшыні КДК стаў Віктар Селікці, а сакратарыят Савета Рэспублікі ўзначаліў Сяргей Шкрэбцій. Паслом Беларусі ў Сірыі і па сумяшчальніцтве ў Іарданіі прызначаны Яраслаў Чаркаскі. Раней ён займаў пасаду прарэктара БДУ па бяспецы і кадрах. Генеральнымі консуламі ў Казані і Новасібірску прызначаныя Дзмітрый Харытончык і Ігар Болацкі, у Чунцыне — Аляксандр Шалімаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Белта