Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%323 avg views
Posting 25.0/day last 22 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

☝️ "Цэны, стоп!" І потым будзем душыцца за дэфіцытам Што будзе, калі беларускія ўлады рэалізуюць мару пра поўны кантроль над цэнамі? На першы погляд, усё проста: забараніць"няправільна" павышаць кошты, прымусіць вытворцаў і гандляроў працаваць у зададзеных рамках — і праблема вырашаная. Але эканоміка працуе крыху інакш. Калі цана перастае выконваць сваю ролю сігналу для вытворцы і пакупніка, праблема не знікае. Яна ператвараецца ў дэфіцыт, субсідыі, страты прадпрыемстваў, чэргі і ўсё большы ручны кантроль. Беларускія ўлады ўжо не раз спрабавалі змагацца з ростам коштаў адміністрацыйнымі метадамі. Але што будзе, калі такі падыход давесці да лагічнага канца? Ці можна з дапамогай камп'ютараў, вялікіх даных і нават штучнага інтэлекту цалкам замяніць рынкавы механізм? Чаму татальны кантроль над цэнамі б'е па прадпрымальніцкай ініцыятыве? І галоўнае — што рабіць з коштамі імпартных тавараў, калі беларускі чыноўнік проста не можа загадаць кітайскаму або расійскаму пастаўшчыку прадаваць танней? Эксперымент з поўным рэгуляваннем ужо праводзіўся — і гісторыя добра паказвае, чым ён можа скончыцца. Пра тое, чаму забараніць рост цэнаў значна прасцей, чым забараніць дэфіцыт, і чаму барацьба з «хаатычна складзенымі цэнамі» можа прывесці назад да талонаў і чэргаў, чытайце ў матэрыяле эканаміста Алеся Гудзія для @pozirkonline. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку

Views over time

020040023 Sep 08:3212 Nov 01:4337623 Sep 08:32: 0 views12 Nov 01:43: 376 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
23 Sep 2026, 08:320
12 Nov 2026, 01:43376

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.