Ціханоўская: Фінляндыя выдзеліць яшчэ 100 тыс. еўра на дапамогу пацярпелым ад рэпрэсій Аб гэтым прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай паведаміла па выніках яе сустрэч у Нью-Ёрку з міністрам замежных спраў Фінляндыі Элінай Валтонен і палітычным дзяржаўным сакратаром МЗС Пасі Раяла. Сродкі накіруюць праз Міжнародны гуманітарны фонд і беларускія праваабарончыя арганізацыі, якія дапамагаюць палітвязням і іх сем’ям. Адзначаецца, што гэта ўжо другі ўнёсак Фінляндыі ў фонд, які аказвае пацярпелым ад рэпрэсій фінансавую, прававую, псіхалагічную і іншую дапамогу. “Дзякуй Фінляндыі за паслядоўную салідарнасць з беларусамі. Асабліва важна, што гэтая падтрымка ператвараецца ў канкрэтную дапамогу людзям — палітвязням, вызваленым і сем’ям рэпрэсаваных”, — заявіла Ціханоўская. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Joakim Honkasalo / unsplash.com