У Гомельскай вобласці тэрабарона вучыцца змагацца з беспілотнікамі з улікам “блізкасці да Украіны” Барацьба з беспілотнікамі ўмоўнага праціўніка з дапамогай турэляў адпрацоўваецца 22 верасня на камандна-штабных вучэннях з органамі кіравання тэрытарыяльнай абароны ў Гомельскай вобласці, паведамляе прэс-служба Міністэрства абароны. Начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка заявіў, што на вучэнні вынесеныя “пытанні, якія ўласцівыя сучаснаму вядзенню баявых дзеянняў”. “Гэта дзеянні штурмавікоў; актыўнае прымяненне FPV-дронаў для паражэння бронеаб’ектаў, укрыццяў ды розных іншых збудаванняў; пошук і вядзенне выведкі з выкарыстаннем сродкаў мабільнасці, такіх як матацыклы, квадрацыклы ды іншыя элементы, якія выкарыстоўваюцца ў народнай гаспадарцы і могуць быць актыўна выкарыстаныя, у тым ліку для абароны нашай дзяржавы" — сказаў Муравейка. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба Мінабароны