Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 11 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    Завершаныя пошукі беларускага альпініста Свірыдава, зніклага ў гарах Кыргызстана — цела не знойдзена Аб завяршэнні пошукаў зніклага на піку Курумды (Ісык-Кульская вобласць, Кыргызстан) 60-гадовага беларуса Мікалая Свірыдава паведаміў 15 верасня кіраўнік пошукава-выратавальнай аперацыі Аляксандр Смірноў. Знайсці цела альпініста не ўдалося. Паводле слоў Смірнова, у раёне пошукавай аперацыі пачаліся снегапады, пошукавая група “завяршае працу і сыходзіць з гары”. “Аднаўляць пошукі мы не плануем. За гэтыя паўтара месяца мы выкарысталі, здаецца, усё, што маглі. Дроны, здольныя працаваць на вышыні да сямі тысяч метраў. Спадарожнікавыя здымкі. Аналіз снежнага покрыва. Каля ста чалавек з шасці краін, якія глядзелі здымкі, будавалі версіі, правяралі іх, зноў глядзелі”. — напісаў ён. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 kurumdy.by / скрыншот: "Позірк"

  2. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 16 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Дзень адчыненых дзвярэй у культурным цэнтры GOROD у Мюнхене (Arnulfstr. 197, 17:00) ▪️Спектакль "Чырвоны крыж" у Беластоку (NIE TEATR, ul. Sienkiewicza 4, 18:30) ▪️Сустрэча з экспертам па рынку працы ў Беластоку (хаб "Новая Зямля", ul. Św. Rocha 5/32, 17:30) ▪️Адкрыццё міжнароднай жыллёва-камунальнай выставы "Наш дом" (Мінскі міжнародны выставачны цэнтр, вул. П. Мядзёлкі, 24, 10:00) ▪️27-я гадавіна выкрадання ў Мінску палітыка Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага

  3. edited

    🌙 Галоўныя навіны 15 верасня: 🤷‍♂️ Лукашэнка на сустрэчы з Коўлам адмаўляў наяўнасць палітвязняў і новыя палітычна матываваныя затрыманні 🔫 Міністр абароны КНР прапанаваў Хрэніну разам сфакусавацца на развіцці “сіл новай якасці” 📣 Беспілотнік, які заляцеў з Беларусі, пераносіў выбухоўку ❗️Прыпыненая рэгістрацыя новых заяўнікаў у візавым цэнтры Італіі ў Мінску ⛓️ Група экспертаў: палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі носяць сістэматычны характар 📷 Мінск сёння Крыніца: сацсеткі

  4. edited

    Пяць банкаў паведамілі пра новаўвядзенні ў працы з кліентамі "Альфа Банк" з 22 верасня спыняе безнаяўныя аперацыі на платформе Whitebird па картах Visa і Mastercard для рэзідэнтаў ЕС. "БелВЭБ" павялічыў максімальны тэрмін жыллёвых крэдытаў з 20 да 25 гадоў. "МТБанк" спыніў прыём заявак на новыя карткі PayOkay, а з 22 кастрычніка — на іх перавыпуск. "СтатусБанк" першым у краіне пачаў прамы абмен наяўных дырхамаў ААЭ. "Тэхнабанк" з 1 кастрычніка змяняе ўмовы па тарыфных пакетах: павялічвае льготны перыяд з аднаго да трох месяцаў з фіксаванай платай 1 рубель у месяц. На 1 жніўня 2026 года прыбытак банкаў склаў 2,15 млрд рублёў — на 20,8% менш, чым годам раней. Запазычанасць фізічных асоб па крэдытах вырасла на 14,7% — да 32,3 млрд рублёў, пратэрмінаваная — на 20,8% (58 млн). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 старонка "Альфа-Банка" ў "Фэйсбуку"

  5. edited

    59-гадовы мужчына шпіталізаваны ў Мінску з нажавым раненнем пасля канфлікту ў трамваі Пра інцыдэнт у трамваі, у якім пацярпеў 59-гадовы мужчына, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. Паводле папярэдняй інфармацыі, паміж двума не знаёмымі мужчынамі на прыпынку грамадскага транспарту “здарылася слоўная перапалка”, якая працягнулася ў трамваі. У ходзе канфлікту 66-гадовы мінчанін “дастаў нож і накіраваў яго ў бок апанента”, у выніку “апошняму былі нанесеныя пашкоджанні”. Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу. Міліцыя праводзіць праверку па факце інцыдэнту. ДзяржСМІ са спасылкай на камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама паведамляюць, што стан пацярпелага стабільны. Ён праапераваны і знаходзіцца пад кругласутачным наглядам медыкаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Тэлеграм-канал ГУУС Мінгарвыканкама

  6. У Мінску прыпыненая рэгістрацыя новых заяўнікаў у візавым цэнтры Італіі Візавы аператар VFS BY паведаміў аб часовым прыпыненні рэгістрацыі новых заяўнікаў у спіс чакання на падачу дакументаў на італьянскую візу. Мера ўведзена ў чаканні "далейшых указанняў ад амбасады Італіі". Для тых, хто ўжо ў спісе, рэгістрацыя застаецца сапраўднай. Гэта адбываецца на фоне скандалу вакол жыхара Беларусі з расійскім пашпартам, падазраванага ў планаванні нападу на ўкраінскі самалёт у Лейпцыгу. Ён уехаў у Германію па італьянскай турыстычнай візе, выдадзенай у Мінску ў красавіку. МЗС Італіі пачаў праверку абставінаў яе выдачы. ☝️У 2025 годзе Італія выдала беларусам 50.709 шэнгенскіх віз — найбольш сярод краін ЕС. Агулам беларусам выдадзена 152.171 шэнгенская віза, што ў 4,2 раза менш, чым у 2019 годзе. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  7. edited

    "Аналітыка ад Позірку". Лукашенко покормил Коула баснями про белый и пушистый режим 15 сентября в Минске Александр Лукашенко уверял американских переговорщиков, что политзаключенных и репрессий в Беларуси нет. Однако команда Джона Коула опирается на данные правозащитников и реальную арифметику освобождений, а сам Лукашенко осознанно торгует теми, кого Трамп называет заложниками режима. Один куш в этом раунде Лукашенко уже сорвал: по сообщениям госСМИ, Коул согласился с требованием вернуть застрявшие в "Ситибанке" 43–44 млн долларов. Однако не сегодня завтра американцы вырвут из неволи еще одну группу узников режима. Так что стоит отдать им должное за это искусство возможного, анализирует Александр Класковский в материале для @pozirkonline #аналітыка_позірку

  8. Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Уругваем Ён накіраваны на паглыбленне эканамічных сувязяў: развіццё ўзаемадзеяння паміж суб'ектамі гаспадарання, абмен інфармацыяй аб гандлёвых магчымасцях і заканадаўстве, пашырэнне і дыверсіфікацыю гандлёвых патокаў. Прадугледжваецца стварэнне міжурадавай беларуска-ўругвайскай сумеснай камісіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўленыя ў 1992 годзе. Беларусь ва Уругваі прадстаўляе па сумяшчальніцтве амбасадар у Бразіліі Андрэй Андрэеў. Даных аб аб'ёмах двухбаковага гандлю не прыводзіцца. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 tio.by

  9. edited

    Беспілотнік, які заляцеў з Беларусі, пераносіў выбухоўку Міністр абароны Літвы Робертас Каўнас паведаміў, што беспілотнік, які заляцеў у Літву з Беларусі і быў збіты авіяцыяй НАТО, пераносіў выбухоўку. Сапёры яе абясшкодзілі, спецыялісты працягваюць вывучэнне дрона. План "Шчыт" завершаны. Каўнас падзякаваў італьянскаму экіпажу знішчальніка, які збіў аб'ект, за прафесійную рэакцыю. Гэта першы выпадак знішчэння беспілотніка над Літвой. Абломкі знойдзеныя каля вёскі Праткунай. ☝️Улады ў Мінску не папярэдзілі Вільнюс аб дроне, заявіў дарадца літоўскага прэзідэнта Дэйвідас Матулёніс. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  10. edited

    КДБ дадаў у спіс “тэрарыстаў” яшчэ чатырох чалавек Муж і жонка Дзмітрый і Таццяна Корсакавы, Арцём Меркель і вакалістка рок-гурта Dymna Lotva Кацярына Манкевіч унесеныя Камітэтам дзяржаўнай бяспекі ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”. Прыгавор па справе сям’і Корсакавых Мінскі гарадскі суд вынес 10 чэрвеня. Пелагея Корсакава, якая пражывае ва Украіне, асуджаная завочна на 11 гадоў пазбаўлення волі. Яе бацькі — Дзмітрый і Таццяна Корсакавы — асуджаныя адпаведна на 14 і 12 гадоў. Яны знаходзяцца ў няволі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 tut.by

  11. edited

    Палітвязні Салаш і Бабіцкі прыгавораныя да пяці гадоў пазбаўлення волі па справе арт-прасторы “Склад бутэлек” Палітвязні Сяргей Салаш і Дзмітрый Бабіцкі прыгавораныя да пяці гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Кожнаму прызначаны штраф у памеры 800 базавых велічынь (36 тыс. рублёў). Грамадскі дзеяч з Барысава Салаш быў затрыманы 12 лістапада 2025 года, у дзень прызнання арт-прасторы "экстрэмісцкім фарміраваннем". Раней мужчына ўдзельнічаў у выбарчых кампаніях, балатаваўся ў дэпутаты, збіраў подпісы за апазіцыйных кандыдатаў. Бабіцкага затрымалі праз месяц. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Вясна"

  12. edited

    Беларускі кіроўца аўтацягніка затрыманы пры ўездзе ў Польшчу з 3 праміле алкаголю Аб затрыманні ў пункце пропуску Кукурыкі (з беларускага боку Казловічы) грамадзяніна Беларусі, які кіраваў грузавіком у стане моцнага алкагольнага ап’янення, паведаміла 15 верасня Люблінская мытна-падатковая служба (Польшча). Адзначаецца, што паводзіны кіроўцы і яго манера кіравання здаліся супрацоўнікам службы падазронымі. Пры праверцы алкатэстар паказаў каля 3 праміле алкаголю ў выдыханым паветры. Супрацоўнікі не дазволілі мужчыну працягнуць рух і паведамілі пра здарэнне ў паліцыю Цярэспаля. Кіроўца ехаў з Беларусі ў Польшчу. Паводле сцвярджэння службы, кіруючы аўтацягніком масай некалькі дзясяткаў тон у такім стане, ён “уяўляў рэальную пагрозу для іншых удзельнікаў дарожнага руху”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  13. edited

    За восем месяцаў цяплічных памідораў вырашчана больш, агуркоў — менш, чым год таму Аб’ём вырашчанай у абароненым грунце гародніны павялічыўся на 3% — з 77.243 тон у студзені — жніўні 2025 года да 79.571 т за аналагічны перыяд 2026-га, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта. Доўгаплодныя і сярэднеплодныя агуркі, а таксама чырвоныя таматы (акрамя вішнявідных і таматных гронак) ўнесеныя ў пералік плодаагародніннай прадукцыі, што закладваецца ў рамках дзяржаўнай замовы. Адпаведны ўказ падпісаў 23 ліпеня Аляксандр Лукашэнка. Адзначаецца, што ўказ накіраваны на “гарантаванае забеспячэнне ўнутранага рынку плодаагародніннай прадукцыяй у міжсезонны перыяд“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  14. edited

    У Зэльве пешаход загінуў пад коламі грузавіка ДТЗ здарылася 14 верасня каля 21:15 па вул. Лугавая. Адзначаецца, што 59-гадовы кіроўца грузавіка “МАЗ” перад пачаткам руху “не пераканаўся ў бяспецы выкананага манеўру”, у выніку чаго наехаў на 57-гадовага мужчыну, які знаходзіўся на праезнай частцы. “Пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння”, — гаворыцца ў паведамленні. УУС просіць кіроўцаў, кіруючы буйнагабарытнай тэхнікай, праяўляць гранічную ўважлівасць, а пешаходам нагадвае, што ім “крытычна важна пазбягаць траплення ў “сляпыя зоны” транспартных сродкаў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УУС Гродзенскага аблвыканкама

  15. Хрэнін у Кітаі абмеркаваў супрацоўніцтва з ваеначальнікамі Азербайджана і Ірана Міністр абароны Віктар Хрэнін на палях 13-га Пекінскага форуму па пытаннях бяспекі “Сяншань” правёў сустрэчы з кіраўніком абароннага ведамства Азербайджана Закірам Гасанавым і намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл Ірана Махамадам Тахі Асанлу. Пра гэта паведаміла прэс-служба беларускага Мінабароны. З Гасанавым Хрэнін абмяняўся думкамі аб “ваенна-палітычным становішчы”, яны “абмеркавалі пашырэнне супрацоўніцтва па пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”. ☝️13-ы Пекінскі форум па пытаннях бяспекі “Сяншань” праходзіць у Кітаі 15–17 верасня. Перад пачаткам форуму Хрэнін сустрэўся са сваім кітайскім калегам Дун Цзюнем. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 kazpravda.kz

  16. edited

    14-гадовы школьнік затрыманы ў Мінску за наркагандаль Адзначаецца, што падлетак “праз інтэрнэт уладкаваўся ў наркакраму кур’ерам і выконваў сваё першае тэставае заданне”. Ён “павінен быў забраць закладку з забароненымі рэчывам і зрабіць схованку для спажыўцоў”, аднак “не паспеў, бо быў затрыманы”, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама. “Затрыманы прызнаўся, што ведаў пра пакаранне за падобную падпрацоўку, таму што прысутнічаў на выступах супрацоўнікаў інспекцыі па справах непаўналетніх у школе. Падкрэсліваецца, што крымінальная адказнасць за распаўсюд наркотыкаў надыходзіць у Беларусі з 14 гадоў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 МУС

  17. edited

    Група экспертаў: палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі носяць сістэматычны характар Парушэнні правоў чалавека, якія ўлады Беларусі здзяйсняюць з 1 траўня 2020 года, носяць сістэматычны характар і з'яўляюцца часткай "скаардынаванай сістэмы". Да такой высновы прыйшла Група незалежных экспертаў па правах чалавека ў Беларусі ў дакладзе, апублікаваным 14 верасня на сайце Савета ААН па правах чалавека. У высновах групы гаворыцца, што прадстаўнікі ГУБАЗіК і іншых падраздзяленняў МУС, Дэпартамента выканання пакаранняў, КДБ, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры і судовых органаў "дзейнічалі скаардынавана і ўзаемна ўзмацнялі ўздзеянне адзін аднаго". Паводле экспертаў, такім чынам была створаная сістэма рэпрэсій, накіраваная на падаўленне любой апазіцыі ўладам. У дакладзе таксама адзначаецца, што рэпрэсіўныя метады беларускіх уладаў маюць шырокі і сістэмны характар. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Радыё Свабода"

  18. edited

    “Застрявшие“ в американском “Ситибанке“ деньги должны быть “разморожены и возвращены“ в Беларусь. Об этом, по информации пресс-службы Александра Лукашенко, заявил на встрече с белорусским политиком 15 сентября в Минске спецпредставитель президента США по Беларуси Джон Коул. “Я полностью, абсолютно поддерживаю ваши требования. Фактически вы абсолютно правы. Эти деньги должны быть разморожены и возвращены. Мы обратились к банку с просьбой разморозить эти средства. Сейчас вырабатываем механизм того, как это сделать. Как только мы получим конкретный ответ от банка, мы сразу вам сообщим“, — пообещал американский гость. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 magnific.com

  19. edited

    Лукашэнка на сустрэчы з Коўлам адмаўляў наяўнасць палітвязняў і новыя палітычна матываваныя затрыманні З адмаўленнем інфармацыі пра з’яўленне новых палітвязняў выступіў Аляксандр Лукашэнка 15 верасня ў Мінску на сустрэчы са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам. “Вельмі шмат размоў перад нашай сустрэчай наконт вызвалення, як вы іх называеце, палітвязняў, хоць я яшчэ раз заклікаю вас да таго, каб мы не ўводзілі сябе ў зман: ніякіх палітвязняў у Беларусі няма, бо няма такога артыкула ў нашым заканадаўстве”, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. Паводле слоў прамоўцы, “вельмі шмат кажуць пра вызваленне людзей, якія паводле закона знаходзяцца пад следствам або ў папраўча-працоўных калоніях”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Лукашэнкі

  20. edited

    Долар падаражэў на біржавых таргах 15 верасня Амерыканская валюта падаражэла на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 15 верасня 2026 года. Курс долара вырас да 3,0286 рубля (+0,09%; +0,0026). Расійскі рубель патаннеў да 3,5999 за 100 (-0,27%; -0,0096), юань — да 4,5162 рубля за 10 (-0,15%; -0,0069), еўра — да 3,4905 (-0,01%; -0,0004). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 magnific.com

  21. Older posts