У Зэльве пешаход загінуў пад коламі грузавіка ДТЗ здарылася 14 верасня каля 21:15 па вул. Лугавая. Адзначаецца, што 59-гадовы кіроўца грузавіка “МАЗ” перад пачаткам руху “не пераканаўся ў бяспецы выкананага манеўру”, у выніку чаго наехаў на 57-гадовага мужчыну, які знаходзіўся на праезнай частцы. “Пешаход ад атрыманых траўмаў памёр на месцы здарэння”, — гаворыцца ў паведамленні. УУС просіць кіроўцаў, кіруючы буйнагабарытнай тэхнікай, праяўляць гранічную ўважлівасць, а пешаходам нагадвае, што ім “крытычна важна пазбягаць траплення ў “сляпыя зоны” транспартных сродкаў”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УУС Гродзенскага аблвыканкама