Лукашэнка ўхваліў праект пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве з Уругваем Ён накіраваны на паглыбленне эканамічных сувязяў: развіццё ўзаемадзеяння паміж суб'ектамі гаспадарання, абмен інфармацыяй аб гандлёвых магчымасцях і заканадаўстве, пашырэнне і дыверсіфікацыю гандлёвых патокаў. Прадугледжваецца стварэнне міжурадавай беларуска-ўругвайскай сумеснай камісіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўстаноўленыя ў 1992 годзе. Беларусь ва Уругваі прадстаўляе па сумяшчальніцтве амбасадар у Бразіліі Андрэй Андрэеў. Даных аб аб'ёмах двухбаковага гандлю не прыводзіцца. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 tio.by