Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 19 minutes ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

У Мінску прыпыненая рэгістрацыя новых заяўнікаў у візавым цэнтры Італіі Візавы аператар VFS BY паведаміў аб часовым прыпыненні рэгістрацыі новых заяўнікаў у спіс чакання на падачу дакументаў на італьянскую візу. Мера ўведзена ў чаканні "далейшых указанняў ад амбасады Італіі". Для тых, хто ўжо ў спісе, рэгістрацыя застаецца сапраўднай. Гэта адбываецца на фоне скандалу вакол жыхара Беларусі з расійскім пашпартам, падазраванага ў планаванні нападу на ўкраінскі самалёт у Лейпцыгу. Ён уехаў у Германію па італьянскай турыстычнай візе, выдадзенай у Мінску ў красавіку. МЗС Італіі пачаў праверку абставінаў яе выдачы. ☝️У 2025 годзе Італія выдала беларусам 50.709 шэнгенскіх віз — найбольш сярод краін ЕС. Агулам беларусам выдадзена 152.171 шэнгенская віза, што ў 4,2 раза менш, чым у 2019 годзе. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

Views over time

020040015 Sep 17:5212 Nov 01:4340715 Sep 17:52: 0 views12 Nov 01:43: 407 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
15 Sep 2026, 17:520
12 Nov 2026, 01:43407

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.