Група экспертаў: палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі носяць сістэматычны характар Парушэнні правоў чалавека, якія ўлады Беларусі здзяйсняюць з 1 траўня 2020 года, носяць сістэматычны характар і з'яўляюцца часткай "скаардынаванай сістэмы". Да такой высновы прыйшла Група незалежных экспертаў па правах чалавека ў Беларусі ў дакладзе, апублікаваным 14 верасня на сайце Савета ААН па правах чалавека. У высновах групы гаворыцца, што прадстаўнікі ГУБАЗіК і іншых падраздзяленняў МУС, Дэпартамента выканання пакаранняў, КДБ, Следчага камітэта, Генеральнай пракуратуры і судовых органаў "дзейнічалі скаардынавана і ўзаемна ўзмацнялі ўздзеянне адзін аднаго". Паводле экспертаў, такім чынам была створаная сістэма рэпрэсій, накіраваная на падаўленне любой апазіцыі ўладам. У дакладзе таксама адзначаецца, што рэпрэсіўныя метады беларускіх уладаў маюць шырокі і сістэмны характар. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Радыё Свабода"