Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    Лукашэнка накіраваўся на саміт ШАС у Кыргызстан Ягоная прэс-служба адзначае, што сёння палітык “наведае ўрачыстую цырымонію адкрыцця VI Сусветных гульняў качэўнікаў”, а заўтра возьме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Бішкеку, прымеркаваным да 25-годдзя заснавання гэтай структуры. “У сваім выступе на пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў ШАС Аляксандр Лукашэнка акрэсліць пазіцыю Мінска па ключавых напрамках працы арганізацыі, агучыць прапановы па яе далейшым развіцці і ўзмацненні статусу на міжнароднай арэне”, — гаворыцца ў паведамленні. ☝️ШАС у 2001 годзе заснавалі Казахстан, Кітай, Кыргызстан, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. У 2017 годзе да арганізацыі далучыліся Індыя і Пакістан, у 2023-м — Іран, у 2024-м — Беларусь. Дзяржавамі-назіральніцамі з’яўляюцца Афганістан і Манголія. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 yuz.uz

  2. edited

    Пратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара па крэдытах у гадавым вымярэнні вырасла ў 4,4 раза У студзені — ліпені 2026 года банкі, якія працуюць у Беларусі, выдалі арганізацыям крэдытаў на 134 млрд 912,4 млн рублёў — на 19,8% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Нацыянальнага банка. На 1 жніўня 2026 года запазычанасць дзяржсектара па крэдытах склала 33 млрд 8,6 млн (+11,1%). Пры гэтым пратэрмінаваная запазычанасць дзяржсектара — 193,8 млн (рост у 4,4 раза). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  3. edited

    Прыватная кампанія атрымала ад мінскага энергапрадпрыемства больш за 200 тыс. рублёў за “арэнду” супрацоўнікаў, якія не з’яўляліся на аб’ектах — КДК Факты фіктыўнага аказання паслуг аўтстафінгу, за якія дзяржаўнае прадпрыемства выплаціла больш за 200 тыс. рублёў, выявіў Камітэт дзяржаўнага кантролю. Работнікі павінны былі выконваць будаўнічыя работы на аб’ектах беларускай энергасістэмы, аднак "у многіх выпадках" фактычна не з’яўляліся на аб’ектах, гаворыцца ў паведамленні. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 multifacetedgirl / pixabay.com

  4. edited

    У ліпені працэнтныя стаўкі па крэдытах знізіліся да 10,15% — даныя Нацбанка Зніжэнне склала 0,06 працэнтнага пункта (з 10,21% у чэрвені да 10,15% у ліпені 2026 года), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз актуальных даных Нацыянальнага банка. Сёлета ў студзені велічыня была на ўзроўні 11,16%, лютым — 11,22%, сакавіку — 11,25%, красавіку — 11,17%, траўні — 10,21%; у студзені 2025-га — 10,36%, у лютым — 10,66%, сакавіку — 10,75%, красавіку — 10,79%, траўні — 10,88%, чэрвені — 10,96%, ліпені і жніўні — 11,15%, верасні — 11,13%, кастрычніку — 11,17%, лістападзе — 11,18%, снежні — 10,97%. Такім чынам, у гадавым вымярэнні гэты індыкатар зменшыўся на 1 п.п. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 rawpixel / magnific.com

  5. Жыхар Мінска абвінавачаны ў адмаўленні генацыду беларускага народа Згодна з інфармацыяй Следчага камітэта, 39-гадовы жыхар Мінска ў кастрычніку 2025 года пракаментаваў у “Трэдс” адну з публікацый, прысвечаных гісторыі Другой сусветнай вайны, паставіўшы пад сумнеў існаванне плана “Ост” і “сам факт генацыду беларускага народа”. "На допыце мужчына распавёў, што вырашыў размясціць падобны каментарый для прасоўвання галіны абмеркавання ў сацыяльнай сетцы з мэтай стварэння спрэчкі паміж карыстальнікамі — такім чынам хацеў заняць сябе", — гаворыцца ў паведамленні. ☝️На падставе санкцыі пракурора мужчына ўзяты пад варту. За “адмаўленне генацыду беларускага народа” прадугледжвае адказнасць у выглядзе пяці гадоў зняволення. Незалежныя гісторыкі і эксперты лічаць, што ўлады выкарыстоўваюць гэтую тэму для дыскрэдытацыі апанентаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 СК

  6. edited

    Працягвае зніжацца колькасць бязвізавых наведвальнікаў Беларусі — жыхароў еўрапейскіх краін З 24 па 30 жніўня ў Беларусь у бязвізавым парадку ўехала 4.776 жыхароў еўрапейскіх дзяржаў, сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта. Для параўнання: з 3 па 9 жніўня ў бязвізавым парадку ў краіну ўехала 7.344 такіх госця, з 10 па 16 жніўня — 7.213, з 17 па 23 жніўня — 6.267. 9 снежня 2025 года Аляксандр Лукашэнка падоўжыў бязвізавы ўезд для грамадзян 38 еўрапейскіх краін да 31 снежня 2026 года ўключна. Большасць гэтых краін рэжым Лукашэнкі лічыць “недружалюбнымі” за тое, што ўвялі санкцыі альбо далучыліся да іх. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Дзяржпагранкамітэта

  7. edited

    Забарона на наведванне лясоў дзейнічае ў адным раёне Беларусі, абмежаванні — у 64 Забаронена заходзіць у лес у Салігорскім раёне, сведчыць мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Абмежаванні, якія азначаюць, што ў лясы нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць там вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў, уведзеныя ў 64 раёнах краіны. У астатніх 53 раёнах ў лясы можна хадзіць вольна. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  8. edited

    За два тыдні ў міліцыю паступіла больш за 4,4 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў Каля 200 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, заявіла прэс-служба МУС. Паводле інфармацыі ведамства, зарэгістравана “10 злачынстваў, здзейсненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій”, заблакаваная магчымасць плацяжоў на адрас “13 замежных плацежных рэквізітаў, якія выкарыстоўваюцца зламыснікамі”, прыпыненыя расходныя аперацыі па 51 рахунку. Затрымана двое кур’ераў, “якія працавалі ў інтарэсах аферыстаў”. ☝️Праведзены “Позіркам” аналіз зводак МУС паказаў, што з 18 жніўня ў міліцыю паступіла больш за 4.400 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана 19 кур’ераў, у іх канфіскавана не менш за 45 тыс. рублёў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 freepik.com / magnific.com

  9. Султан Малайзіі запрошаны ў Беларусь “для абмеркавання актуальных пытанняў” Аляксандр Лукашэнка запрасіў вярхоўнага кіраўніка Малайзіі султана Ібрагіма, віншуючы яго і народ гэтай краіны з Днём Незалежнасці. Віншавальнік выказаў упэўненасць у тым, што “стасункі паміж Мінскам і Куала-Лумпурам, якія абапіраюцца на агульнасць <…> падыходаў да фармавання справядлівага светаўладкавання, працягнуць развівацца на прынцыпах узаемнага даверу і павагі”. Лукашэнка таксама адзначыў, што Беларусь зацікаўленая ў пашырэнні супрацы з Малайзіяй як у гандлёва-эканамічнай сферы, так і ў прамысловай кааперацыі, культуры. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Вярхоўны кіраўнік Малайзіі султан Ібрагім. Фота: прэс-служба манарха

  10. edited

    Сяброўства беларусаў і кыргызаў паспрыяе рэалізацыі сумесных інтэграцыйных ініцыятыў, лічыць Лукашэнка “Повязі сяброўства” беларускага і кыргызскага народаў з’яўляюцца “надзейным падмуркам для паглыблення шматпланавых стасункаў і рэалізацыі сумесных інтэграцыйных ініцыятыў”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з Днём Незалежнасці. Дзень Незалежнасці гэтай краіны ў Цэнтральнай Азіі, на яго думку, сімвалізуе “суверэнны выбар кыргызскага народа і яго імкненне ісці па шляху сацыяльна-эканамічнага росту, умацавання дзяржаўнасці і павышэння дабрабыту грамадзян”. ☝️21–26 ліпеня Кыргызстан наведваў міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. Тады мінсітр “адкрыў у Бішкеку гандлёвы дом “Беларускія прадукты”, наведаў некаторыя прадпрыемствы. Міністр замежных спраў Кыргызстана Жээнбек Кулубаеў запрасіў Беларусь узяць удзел у працы Другога Сусветнага горнага саміту ў 2027 годзе. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Бішкек. Фота: Alonso Brosmann / goodfon.com

  11. edited

    Рост аплаты працы бюджэтнікаў працягвае апярэджваць сярэдні паказчык па эканоміцы — ЕАБР Эксперты Еўразійскага банка развіцця звярнулі ўвагу, што ў ліпені 2026 года рэальны заробак павялічыўся на 9,1% у гадавым вымярэнні пасля росту на 9% у чэрвені. “У бюджэтным сектары рост аплаты працы працягвае апярэджваць сярэдні паказчык па эканоміцы: паводле нашай ацэнкі, ён склаў 10,5% год да года, — адзначана ў аглядзе. — З 1 верасня падвышаецца базавая стаўка для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Гэта будзе спрыяць захаванню высокай дынамікі заробкаў і падтрымае спажывецкую актыўнасць”. ☝️Як паведамляў “Позірк”, рэальны заробак (скарэктаваны на ўзровень інфляцыі) ў краіне ў гадавым вымярэнні за шэсць месяцаў павялічылася на 7,5%: у Віцебскай вобласці — на 9,7%, Брэсцкай — на 8,5%, Гродзенскай — на 8,9%, Мінскай — на 7,9%, Магілёўскай — на 7,6%, Гомельскай — на 6,5%, у Мінску — на 5,5%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  12. Ціханоўская: Рэжыму не ўдалося сцерці з памяці выкрадзеных і забітых апанентаў Пра гэта заявіла Святлана Ціханоўская з нагоды Міжнароднага дня ахвяр гвалтоўных знікненняў, які адзначаецца 30 жніўня паводле рашэння Генеральнай Асамблеі ААН, і дадала, што вінаватыя паўстануць перад судом. “У Міжнародны дзень ахвяр гвалтоўных знікненняў мы ўзгадваем палітычных апанентаў, выкрадзеных і забітых беларускім рэжымам, і іх сем’і, якім дзесяцігоддзямі адмаўлялі ў адказах“, — адзначыла дэмакратычны лідар. У Беларусі найбольш гучнымі за час кіравання Аляксандра Лукашэнкі былі знікненні экс-міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі (7 траўня 1999 года), былога дэпутата Вярхоўнага Савета, былога старшыні Цэнтрвыбаркама Віктара Ганчара і яго сябра, бізнесмена Анатоля Красоўскага (16 верасня 1999-га), а таксама тэлеаператара Дзмітрыя Завадскага (7 ліпеня 2000 года). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Віктар Ганчар (злева) і Анатоль Красоўскі, выкрадзеныя ў 1999 годзе. Калаж: spring96.org

  13. edited

    На шляху да месца пажару ў Мінску загарэлася пажарная машына Інцыдэнт здарыўся 30 жніўня на вуліцы Чыжэўскіх. Загарэлася кабіна пажарнага каленчатага аўтапад’ёмніка. Кіроўца паспеў пакінуць аўтамабіль. Пажарныя ехалі да аднапавярховага прыватнага дома з мансардай па Лошыцкім завулку. У тушэнні агню ўдзельнічала 6 адзінак тэхнікі. Аб пацярпелых не паведамляецца. ☝️З пачатку года, як вынікае з апошняй зводкі МНС, праз надзвычайныя сітуацыі у Беларусі пашкоджана 3.996 і знішчана 908 будынкаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэазапіс: МНС / стоп-кадр: "Позірк"

  14. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 31 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Экскурсія па пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музею ў Мінску (выставачны корпус НММ, К. Маркса, 24, 12:00) ▪️Імпрэза HUKAVOBRAZY ў Гданьску (Украінская бібліятэка, Wita Stwosza 23, 18:00) ▪️Выстава "Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь" (выставачны корпус НММ, К. Маркса, 24, 11:00)

  15. 🌙 Галоўныя навіны 24-30 жніўня: ☝🏻 Сапраўдная Беларусь знаходзіцца на баку Украіны — Ціханоўская 🇺🇦 Пытанне абароны аб’ектаў ад беспілотнікаў уключанае ў парадак дня восеньскіх вучэнняў АДКБ ⏰ Пачобут не адмаўляецца ад намеру вярнуцца ў Беларусь, хоць "ніхто не дасць гарантый" яго бяспекі 🏆 Спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Коул удастоены асаблівага прыза расійскай прэміі імя Ганны Паліткоўскай 🔓 Беларускія станкі пастаўлялі звязаным з ВПК расійскім прадпрыемствам 🇱🇹🇪🇪 Прэм'еры Літвы і Эстоніі не бачаць падстаў змякчаць санкцыі супраць Беларусі ❗️НАУ прапанавала ЕС і Польшчы ўвесці санкцыі за прызнанне ў Беларусі "экстрэмісцкімі" шэрагу еўрапейскіх медыя 🥷Вальфовіч анансаваў праверку сілавых структур апроч Узброеных сіл 🇺🇦 Ва Украіне зарэгістраваны законапраект аб спрошчанай легалізацыі беларусаў. 📷 "Позірк". Мора кветак на магіле Аляксандра Мілінкевіча.

  16. Медыянны заробак беларусаў у Германіі вышэйшы, чым у немцаў Па выніках 2025 года медыянны заробак брута ў беларусаў, якія працуюць у Германіі на поўную стаўку і выплачваюць страхавыя ўзносы, склаў 4.533 еўра. Гэта на 137 еўра (3,1%) больш, чым у немцаў (паводле грамадзянства), на 316 еўра (7,5%) больш, чым у сярэднім па эканоміцы (з улікам замежнікаў), і на 1.175 еўра (35%) больш, чым у сярэднім у замежнікаў, вынікае з праведзенага “Позіркам“ аналізу адказу ўрада ФРГ на адзін з запытаў дэпутатаў Бундэстага. У 2025 годзе медыянны заробак беларусаў брута павялічыўся на 148 еўра (3,3%). Рост быў меншы, чым у грамадзян Германіі (219 еўра; 5,2%), замежнікаў (154 еўра; 4,8%) і агулам (214 еўра; 5,1%). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  17. edited

    З-за закрыцця паветранай прасторы ў РФ ноччу і раніцай 30 жніўня не ажыццяўляліся вылеты з мінскага аэрапорта Як сведчыць анлайн-табло, былі затрыманыя рэйсы ў Маскву, Ніжні Ноўгарад (РФ), Тэль-Авіў (Ізраіль), Анталлю (Турцыя), Хургаду (Егіпет), Кутаісі (Грузія). У другой палове дня затрымаліся рэйсы ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Анталлю. РФ часта закрывае асобныя тэрыторыі для палёту грамадзянскіх суднаў праз атакі ўкраінскіх дронаў, якія запускаюцца ў адказ на расійскія бамбардзіроўкі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 airport.by

  18. edited

    Рост цэн на нехарчовыя тавары ў ліпені стаў рэкордным за апошнія чатыры гады Аб гэтым сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз звестак Белстата. Цэны на гэтую групу тавараў павялічыліся за месяц на 0,81%. Вышэй гэты паказчык быў у жніўні 2022 года — 0,85%. Паводле аналізу “Позірку“, сёлета ў ліпені рост цэн на легкавыя аўтамабілі і аўтазапчасткі стаў рэкордным (+3,07%) са жніўня 2022 года, мужчынскае адзенне (+0,76%) — з траўня 2024-га, тэкстыльныя вырабы (+1,19%) — з лютага 2025-га, электратавары (+0,52%) — з траўня 2025-га, жаночае адзенне (+0,58%) — з кастрычніка 2025-га, тавары для спорту і турызму (+1,20%) — з лістапада 2025-га. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 belgazeta.by

  19. edited

    Коўл разлічвае вызваліць у сярэдзіне верасня яшчэ 200-300 беларускіх палітвязняў Гэта вынікае з апублікаванага 29 жніўня яго інтэрв'ю “Голасу Амерыкі“, сайт якога беларускія ўлады раней прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". “Праз пару тыдняў я зноў збіраюся паехаць у Беларусь і спадзяюся дамагчыся вызвалення яшчэ большай колькасці палітвязняў. Думаю, што мне гэта ўдасца”, — сказаў спецпрадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа па Беларусі Джон Коўл. “Мы дамагліся вызвалення пяцісот [палітвязняў], затым яшчэ каля двухсот было вызвалена. Так што рэальная лічба складае прыкладна 700-800 чалавек. Спадзяюся неўзабаве давесці яе да тысячы”, — заявіў Коўл. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  20. У другім квартале 2026 года ў Грузію прыехала на 9 тыс. грамадзян Беларусі больш, чым выехала з яе 47.413 грамадзян Беларусі ўехала ў Грузію ў другім квартале 2026 года — на 9.403 больш, чым выехала з яе (38.010), сведчыць праведзены “Позіркам“ аналіз даных мясцовай паліцыі, у сферу адказнасці якой уваходзіць памежны кантроль. Па гэтых паказчыках беларусы занялі дзявятае месца пасля грамадзян Расіі, Турцыі, Арменіі, краін Еўрасаюза, Ізраіля, Азербайджана, Казахстана і Украіны. У першым квартале ў Грузію ўехала 21.073 беларускіх грамадзяніны, выехала з яе — 21.424, або на 351 больш. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"

  21. Older posts