У Слуцкім раёне агнём пашкоджаны прэс-падборшчык Прычэпны прэс-падборшчык быў пашкоджаны агнём падчас правядзення сельскагаспадарчых работ у полі ля вёскі Новыя Рачкавічы (Слуцкі раён Мінскай вобласці), паведамляе МНС. Папярэдні раз пра пажары сельгастэхнікі паведамлялася 20 жніўня. На полі ля вёскі Асавая (Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці) таксама гарэў прэс-падборшчык. ☝️Ад пачатку жніўня пацярпела 17 адзінак сельгастэхнікі. Ад пачатку года гарэлі прынамсі 33 адзінкі сельгастэхнікі. Летась пацярпела або было знішчана не менш за 53 адзінкі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба МНС