Беларусы ў Польшчы апынуліся ў "прававой пастцы" праз палітыку Мінска і мясцовую бюракратыю Беларускія эмігранты ў Польшчы сутыкнуліся з ростам прававой уразлівасці. На гэта ўплываюць адначасова рэпрэсіўная палітыка беларускіх уладаў і ўзмацненне міграцыйных працэдур у краіне знаходжання. У некаторых выпадках гэта можа прывесці нават да дэпартацыі людзей у Беларусь, дзе ім пагражае паўторны пераслед. Да такой высновы прыйшлі даследчыца Анаіс Марэн, былая спецдакладчыца ААН па пытанні становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, і кіраўніца праваабарончай ініцыятывы Partyzanka ("Партызанка") Ганна Маціеўская. Яны падрыхтавалі аналітычны дакумент "Сістэмная прававая ўразлівасць беларускіх "рэлакантаў" у Польшчы: задавальненне патрэбаў у працэдурнай легалізацыі". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Aaron Burden / unsplash.com