Ціханоўская падзякавала настаўнікам за працу "пад ціскам ідэалогіі", Лукашэнка заклікаў іх быць "прыкладам патрыятызму" У Дзень ведаў дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце да школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і бацькоў падзякавала настаўнікам, "якія пад ціскам ідэалогіі працягваюць вучыць дзяцей думаць". "Я ведаю, што прыйдзе час, калі беларуская школа зноў будзе месцам ведаў, развіцця і свабоды, а не страху і ідэалогіі. Бо тое, якую адукацыю атрымліваюць нашы дзеці сёння, вызначае, якой будзе Беларусь заўтра", — цытуе палітыка яе прэс-служба. У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні з 1 верасня заклікаў настаўнікаў быць "прыкладам патрыятызму, мужнасці і любові": "Перакананы, толькі разам мы зможам выхаваць адукаваную і разумную моладзь, гатовую працаваць на карысць Беларусі і абараняць яе, калі спатрэбіцца". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 sh8volk.by