МЗС Літвы пацвердзіла, што мае інфармацыю пра затрыманне суайчынніка ў Беларусі МЗС Літвы 31 жніўня пацвердзіла, што пасольства Літвы ў Беларусі мае інфармацыю пра затрыманне грамадзяніна сваёй краіны Дэвідаса Станулявічуса (Дэвіда Мядзведзева), якога 28 жніўня беларускае МУС унесла ў спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, з пазнакай "адбывае пакаранне". Пра гэта паведамляе партал Delfi. Пры гэтым МЗС адзначыла, што "не можа паведаміць больш пра гэтага чалавека або абставіны таго, што адбылося", паколькі для гэтага неабходная згода самога грамадзяніна. У публікацыі адзначаецца, што МЗС Літвы папярэджвае грамадзян краіны пра неабходнасць устрымацца ад паездак у Беларусь, а тых, хто ўжо знаходзіцца там, заклікае як мага хутчэй выехаць з краіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 freepik.com