ДАІ спыніла ў Кобрынскім раёне квадрацыкл з 11-гадовым кіроўцам і 7-гадовым пасажырам Пра два факты кіравання транспартнымі сродкамі непаўналетнімі бяспраўнікамі ў Кобрынскім раёне паведаміла УУС Брэсцкага аблвыканкама. У вёсцы Магдалін супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі квадрацыкл “KXD”, за рулём якога знаходзіўся 11-гадовы хлопчык, які перавозіў 7-гадовага пасажыра. У вёсцы Хадынічы інспектары ДАІ спынілі матацыкл “Мінск”, якім кіраваў 15-гадовы мясцовы жыхар. ☝️У абодвух выпадках бацькі непаўналетніх прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры 5 базавых велічынь. Транспартныя сродкі канфіскаваныя і дастаўленыя на ахоўную стаянку. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Відэа: УУС Брэсцкага аблвыканкама / стоп-кадр: "Позірк"