Мінабароны паведаміла пра зборы з удзелам "нядобрасумленных спецыялістаў" АПК Ваеннаабавязаныя з ліку "нядобрасумленных спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў", прызваныя ў адно злучэнне Сіл спецыяльных аперацый, праходзяць тактычную падрыхтоўку на ваенным палігоне, паведамляе Міністэрства абароны. Удзельнікі збораў пераадолелі псіхалагічную паласу, прайшлі абкатку баявымі машынамі БТР-70МБ1 і адпрацавалі эвакуацыю падраздзяленняў на бронетранспарцёрах. Далей ваеннаабавязаныя будуць выконваць вучэбна-баявыя задачы на ўчастках дзяржаўнай мяжы. Пра пачатак збораў з прызывам ваеннаабавязаных у ССА Мінабароны паведаміла 9 жніўня. Яны арганізаваныя ў рамках выканання даручэння Аляксандра Лукашэнкі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VNP 📷 Мінабароны