Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Украіна рыхтуе стратэгію стасункаў з Беларуссю, плануецца ўзмацніць супрацоўніцтва з дэмсіламі — Сібіга Паводле слоў кіраўніка МЗС Украіны Андрэя Сібігі, якія перадае "Укрінфарм", дакумент у найбліжэйшы час будзе прадстаўлены на пасяджэнні парламенцкага камітэта па пытаннях знешняй палітыкі і міжпарламенцкага супрацоўніцтва. "Мы структуравалі падыходы ў рамках нашай палітыкі ў дачыненні да Беларусі, — заявіў Сібіга. — Мы наладзілі належнае супрацоўніцтва з [беларускімі] дэмакратычнымі сіламі, я ў міністэрстве прызначыў амбасадара па асаблівых даручэннях, адказнага за гэты кірунак, і мы інстытуцыянальна будзем яго ўзмацняць". Каментуючы планы Украіны на беларускім трэку, ён падкрэсліў, што лічыць роднаснымі гістарычныя мэты Украіны і Беларусі. "Мы павінны дапамагчы Беларусі стаць еўрапейскай калегай, таму што Беларусь — гэта таксама Еўропа", — патлумачыў міністр. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 старонка Андрэя Сібігі ў "Фэйсбуку"

Views over time

010020030040019 Aug 13:2412 Nov 01:4335719 Aug 13:24: 0 views12 Nov 01:43: 357 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Aug 2026, 13:240
12 Nov 2026, 01:43357

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.