Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 4 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы праверыць члена праўлення "Літоўскіх аэрапортаў" на сувязь з РФ і Беларуссю Прычынай праверкі, як паведамляе LRT, стала падазрэнне ў сувязях нядаўна прызначанага члена праўлення кампаніі Lietuvos oro uostai ("Літоўскія аэрапорты", LTOU) Аляксандра Ланецкага з Беларуссю і Расіяй. Паводле даных LRT, Ланецкі раней называў вайну ва Украіне "спецыяльнай ваеннай аперацыяй", як яе вызначае Крэмль, а самаабвешчаную "луганскую народную рэспубліку" — тэрыторыяй "з няясным прававым статусам". Ён таксама называў прымусовую пасадку ў Мінску самалёта Ryanair, які ляцеў у Вільнюс, у траўні 2021 года "нейтральнай у дачыненні да Беларусі". ☝️23 траўня 2021 года беларускія ўлады падманам прымусілі пайсці на пасадку ў Мінск самалёт Ryanair, які ляцеў з Афін у Вільнюс. На борце знаходзіліся апазіцыйны блогер Раман Пратасевіч і яго сяброўка, расіянка Сафія Сапега. Яны былі затрыманыя, асуджаныя, але пасля памілаваныя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Аляксандр Ланецкі. Фота: lrt.lt

Views over time

020040019 Aug 16:4712 Nov 01:4337719 Aug 16:47: 0 views12 Nov 01:43: 377 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
19 Aug 2026, 16:470
12 Nov 2026, 01:43377

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.