Экс-палітвязня Аляксея Санчука выклікалі ў Следчы камітэт па новай справе. А яго бацьку звольнілі з працы. Позва прыходзіла на 13 кастрычніка. Экс-палітвязня выклікалі для следчых дзеянняў у якасці падазраванага. "Мяркуючы па ўсім, пачатая крымінальная справа паводле арт. 422 КК РБ, бо я не з'явіўся ў вызначаны законам тэрмін для пастаноўкі на ўлік у РУУС, што з'яўляецца падставай для крымінальнага пераследу", — паведаміў ён @euroradio. Тым часам з бацькам палітуцекача не працягнулі працоўны кантракт на МТЗ. Санчук мяркуе, што так бацьку караюць за сына: "Гэта можа быць звязана са мной і маёй дзейнасцю". Санчука затрымалі 4 лістапада 2020 года і асудзілі да шасці гадоў калоніі. У пачатку ліпеня 2026 года ён выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін, і неўзабаве пакінуў Беларусь. Глядзіце інтэрв'ю з Аляксеем Санчуком тут: https://www.youtube.com/watch?v=UFpzP1yoOdk