"Праслаўленне смерці і адыход ад хрысціянскай традыцыі". Кобрынскія чыноўнікі "рэкамендуюць устрымацца" ад святкавання Хэлоўіна. У афіцыйным лісце сказана, што адзначаць Хэлоўін значыць жартаваць з "цёмнымі сіламі". Трапілі пад забарону нават гарбузы і павуцінне, якімі ў канцы кастрычніка шмат хто дэкаруе кавярні. Забараняць Хэлоўін у Брэсцкай вобласці пачалі два гады таму. Тады рэстаранам нават пагражалі закрыццём за тэматычныя вечарынкі — давялося ўсё адмяніць.