Грошы на пахаванне беларуса Сяргея Пархаця сабралі за тры дні! Агульная сума збора складала 30 тысяч злотых. Сяргей Пархаць (Ян Памедор Рэуцкі) быў адным з аўтараў "Музыкальнай газеты". У Польшчу пераехаў у 2012 годзе і стварыў папулярную суполку "Беларусы ў Варшаве". Гэта буйнейшая онлайн-суполка беларусаў за мяжой, яна аб'ядноўвае 28 тысяч чалавек. Праз яе беларусы ў Польшчы знаёмяцца, абмяркоўваюць вострыя тэмы, шукаюць дапамогу і робяць інтэграцыю ў новай краіне лягчэйшай адзін для аднаго.