Еўрарадыё | Еврорадио ✔

@euroradio · Belarusian · active

Subscribers 8.4K Subscribers, last 30 days: 8.4K → 8.4K −10 24h
Reach per post (ERR) 16.9%1.4K avg views
Posting 22.4/day last 9 hours ago
Reactions per 1K views 18.4 👍 ❤ 🤬

Сенатары ЗША могуць заблакаваць прызначэнне Джона Коўла на новую пасаду. Прычына — праблемы са спадарожнікавай сувяззю ва ўкраінскай арміі. Рэспубліканцы і дэмакраты папярэдзілі Белы дом: кандыдатуры Трампа могуць не атрымаць ухвалення, пакуль украінскім вайскоўцам не адновяць паўнавартасны доступ да сувязі, паведамляе The New York Times. Гаворка пра перабоі ў сетцы Starshield кампаніі SpaceX. Яны ўскладняюць кіраванне дронамі і перахоп расійскіх беспілотнікаў. Хто і чаму абмежаваў сувязь, пакуль невядома. Сярод кандыдатаў — спецпасланнік ЗША па Беларусі Джон Коўл. Трамп прапанаваў прызначыць яго спецпасланнікам па справах закладнікаў у рангу амбасадара. Раней Коўл удзельнічаў у перамовах, пасля якіх вызвалілі больш за 500 беларускіх палітвязняў.

Views over time

05001K1.5K24 Oct 09:0311 Nov 21:341.3K24 Oct 09:03: 0 views11 Nov 21:34: 1,280 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
24 Oct 2026, 09:030
11 Nov 2026, 21:341.3K

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.