У Беларусь ляціць прэзідэнт Манголіі. Гэта першы ў гісторыі візіт у Мінск кіраўніка мангольскай рэспублікі. 26 кастрычніка Ухнаагійн Хурэлсух правядзе перамовы з Лукашэнкам. Будзе абмяркоўвацца выкананне дамоўленасцяў, заключаных падчас паездкі беларускага кіраўніка ў Манголію 2 гады таму, а таксама бакі вызначаць кірунак далейшых сумесных дзеянняў.