Трамп зноў прайграе ў апытаннях. Амерыканцы кажуць, што нічога не могуць сабе дазволіць За месяц да прамежкавых выбараў у Кангрэс рэйтынг амерыканскага прэзідэнта і агулам рэспубліканцаў катастрафічна падае. Даследванне для ABC News і Washington Post кампаніяй Ipsos паказвае, што падтрымка складае ўсяго 33%. Больш за палову апытаных (52%) “катэгарычна” не ўхваляюць прэзідэнта. Дэмакраты маюць перавагу над рэспубліканцамі на 8 працэнтных пунктаў: 52% рэспандэнтаў падтрымліваюць кандыдата ад дэмакратаў, 44% — кандыдата ад рэспубліканцаў. У ліпені гэтая розніца складала 3 працэнтныя пункты. Амерыканцы незадаволеныя агульнай сітуацыяй у краіне. 72% рэспандэнтаў лічаць, што краіна рухаецца ў няправільным кірунку, і толькі 26% падтрымліваюць абраны курс. Большасць амерыканцаў называюць эканамічную сітуацыю ў краіне дрэннай. Жыхары ЗША сцвярджаюць, што не могуць дазволіць сабе нармальнае медыцынскае абслугоўванне і паліва. Большасць апісвае кожную катэгорыю хатніх пакупак як “недаступную”.