У нядзелю ў Літву заляцеў дрон. Са словаў прэм’ера краіны Міндаўгаса Сінкявічуса, беспілотнік — украінскі. Ён нёс выбухоўку і прыляцеў з Польшчы. З нагоды залёту дрона ў Літве прайшло паседжанне Камітэта па нацыянальнай бяспецы. Праз беспілотнік у Панявежскім і Шаўляйскім акругах аб’яўлялі чырвоны ўзровень паветранай трывогі. Армія паведаміла, што аскепкі лятальнага апарата знайшлі ля вёскі Юаджэніс. Яны пашкодзілі аўтамабіль, які ехаў міма. Пасажыры не пацярпелі. Украінскі бок мяркуе, што гэта магло адбыцца праз працу расійскіх сродкаў радыёэлектроннай барацьбы. МЗС Украіны заявіў, што гатовы падзяліцца інфармацыяй з літоўскімі ўладамі для расследавання інцыдэнту. У сваю чаргу польскае Міністэрства нацыянальнай абароны дагэтуль разбіраецца, ці пралятаў украінскі беспілотнік праз Польшчу, ці не.